Новае пакаленне ведае, памятае і ганарыцца!

У гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся 1 этап вершабатла “Новае пакаленне ведае, памятае і ганарыцца!” пад назвай “Вайна скрозь прызму дзіцячых лёсаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 14 гімназістаў з 1 па 11 класы змагаліся за пуцёўкі ў фінал конкурсу. Дзеці  чыталі вершы пра вайну, пра тых, хто ў грозныя ваенныя гады паказваў прыклады смеласці, мужнасці, стойкасці і ўменні перамагаць.

Члены журы адзначылі, што ў дадзеным конкурсе няма пераможаных, аднак больш эмацыйна яркімі, запамінальнымі сталі выступленні Уладзіславы Раманьковай, Лізаветы Юргель, Златаславы Лагуцік.

Яны  любяць чытаць вершы пра лес

У Міжнародны дзень лясоў і Сусветны дзень паэзіі дзеці з дашкольнага лясніцтва “Баравічок” дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава арганізавалі вясновы “Лясны вернісаж”  –  змайстравалі і ўпрыгожылі рамкі для малюнкаў з выявай лесу. Яны замацавалі веды аб вясновых зменах у лесе, даведаліся аб рабоце лесніка ў гэты перыяд, вырашалі праблемныя сітуацыі. А таксама разам з бацькамі прынялі ўдзел у чэленджы “Я люблю чытаць вершы пра лес”, а юны ляснік Ірына Ярмаловіч разам з бацькамі нават склала невялікі верш пра лес.

Азбука здароўя

У рамках абласной акцыі “Азбука ЗОЖ для малышей” у Раклевіцкай базавай школе ў рознаўзроставай дашкольнай групе прайшоў Дзень здароўя.

Ён пачаўся з ранішняй гімнастыкі з клоўнам Клёпам, на якой дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Для іх прайшлі пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя гульні, гульня-драматызацыя “Падарожжа ў Каралеўства зубной шчоткі”, выстава дзіцячых малюнкаў, спартыўна-забаўляльны вольны час “Будзь здаровы!”, дзе кожны ўдзельнік праз вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць.

Будзь у бяспецы!

Пад такой назвай у рамках раённай акцыі “Будзь у бяспецы!” і абласной акцыі “Місія жыць” у Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў інтэрактыўны круглы стол пры ўдзеле валеолага Дзятлаўскага райЦГЭ Наталлі Юрэні.

У размове са спецыялістам дзеці і падлеткі абмеркавалі пытанні вядзення здаровага ладу жыцця, прафілактыкі ўжывання алкагольных і слабаалкагольных напояў, наркатычных рэчываў, тытунекурэння.

Для вучняў 1-7 класаў у рамках акцыі прайшоў тэматычны інтэрактыўны спектакль “Злы вірус”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

12 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

12 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

16 часов ago