Кніжная паліца. Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

Таццяна Троніна “Правілы кароткіх спатканняў”. Лізу і Адама цалкам задавальняюць спатканні без абавязацельстваў. Ліза пазбягае сур’ёзных адносінаў, яна шчаслівая ў сваім закрытым бесклапотным свеце. Адам жа адкрыты для большага, але гэтыя сустрэчы рана ці позна стануць непатрэбнымі – родныя знайшлі яму нявесту-гаспадыню;

Марыя Мятліцкая “Дрэнны добры дзень Аляксея Турава”. Аповесць пра тое, як важна часам спыніцца, азірнуцца, асэнсаваць сваё жыццё. Задаць сабе цяжкае, але такое неабходнае пытанне: а ці правільна я жыву? Ці гэтага я хацеў і ці пра гэта марыў у маладосці, калі здавалася, што ўсё наперадзе?

Ганна Вемер “Не дакранайся”. Пяць гадоў таму ў Анастасіі Нікольскай было ўсё: вялікія перспектывы ў фігурным катанні, прызавыя месцы і лепшы трэнер. Усяго адно несправядлівае трэнерскае рашэнне і няшчасны выпадак, які рушыў за ім, пазбавілі яе не толькі медалёў, але і зроку. Ад ранейшага жыцця засталіся толькі каляровыя сны, у якіх яна танцуе на лёдзе;

Наталля Несцерава “Выбраннік Евы”. У дзявочых марах выбраннік уяўляўся зусім іншым. Высокім, стройным, белазубым філосафам-паэтам з тонкімі доўгімі пальцамі. А масквіч, за якім Ева плялася ў метро, быў моцным брунетам. Але Ева ведала адзін сакрэт: мужчыны выбіраюць, будучы даўно абранымі…

Вера Калачкова “Чырвоная лінія”. Лера шчаслівая ў шлюбе: у яе ёсць выдатная дачка і муж, якога яна любіць усім сэрцам. Яе жыццё збоку здаецца ідэальным, пакуль усё паступова не пачынае разбурацца – Леры здраджваюць самыя блізкія людзі…

Валерый Шарапаў “Стажор нелегальнай разведкі”. Вораг разумны і стрыманы. У яго арсенале – логіка, упартасць і дакладны разлік. Ён упэўнены, што ведае, як перамагчы нас у гэтай сутычцы. Але вораг не ўлічвае аднаго: на яго шляху стаяць суперпрафесіяналы сваёй справы, людзі рызыкі, гонару і нязломнай волі – савецкія контрразведчыкі;

Аляксандр Тамонікаў “Прыём у адказ”. Раман пра напружаную працу спецыялістаў унікальнага падраздзялення КДБ. Ад мазгавога штурму пры падрыхтоўцы сакрэтнай аперацыі да рэальнай сутычкі з падступным праціўнікам у любым пункце зямнога шара – шлях, які па сілах толькі мужным і адданым сваёй справе прафесіяналам;

Мікалай Лявонаў “Чорная пазнака ў пашпарце”. У буйным паўднёвым горадзе арудуе шлюбны аферыст. Ён раз за разам жэніцца на багатых жанчынах, пасля чаго забірае іх маёмасць і тут жа кідае сваіх ахвяр. Здавалася б, ніякага крыміналу, але толькі датуль, пакуль ашуканыя жонкі не сталі гінуць пры дзіўных абставінах.

Запрашаем усіх жадаючых.

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

9 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

10 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

10 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

10 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

10 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

10 часов ago