Маленькія Энергошы

Выхаванцы дашкольнай групы Круцілавіцкай сярэдняй школы сталі Энергошамі падчас рэалізацыі праекта “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага”.

У рамках праекта яны вучыліся эканоміць ваду, цяпло, электраэнергію, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення лямпачкі, правялі шмат доследаў па энергазберажэнні, разам з бацькамі – вайбер-чэлендж “Эканомім энергію ўсёй сям’ёй”, выставу малюнкаў і вырабаў і нават падзяліліся памяткамі “Правілы эканоміі энергазберажэння” з дарослымі.

Разам з бацькамі дзеці даследавалі магчымасці эканоміі электрычнасці дома.

З днём нараджэння, Алесік!

Выхаванцы старэйшых груп дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава актыўна ўключыліся ў работу па рэалізацыі адукацыйнага праекта “Інфарматыка без разеткі”, распрацаванага Паркам высокіх тэхналогій пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны герой праекта – кацяня Алесік, яму споўнілася 5 гадоў. Святкуючы яго дзень нараджэння, дзеці гулялі, шукалі кароткі шлях у лабірынце, вырашалі лагічныя задачы, каб падрыхтаваць падарунак імянінніку. Заняткі аб’яднання па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі” праходзяць у захапляльнай гульнявой форме. Разам з галоўным героем дзеці імкнуцца асвоіць такія паняцці, як алгарытм, адмаўленне, ісціна і хлусня, кадаванне, інфармацыя і іншыя.

Ад сэрца да сэрца

У чат-бот газеты «Перамога даслалі інфармацыю.

У Жукоўшчынскай базавай школе прайшла тэматычная чатырохдзёнка “#БРПА_БРСМ з паклонам і любоўю” ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Гэта падзея аб’яднала вучняў і настаўнікаў адной мэтай – дапамагчы ветэранам педагагічнай працы і павіншаваць іх са святамі.

Школьнікі зрабілі сваімі рукамі паштоўкі, напоўненыя цёплымі пажаданнямі. Акрамя таго, яны аказалі ветэранам неабходную дапамогу.

Чатырохдзёнка стала выдатным прыкладам таго, як маленькія справы могуць прынесці вялікую радасць і задавальненне.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

2 минуты ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

1 час ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

1 час ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

2 часа ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

3 часа ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

5 часов ago