Неабыякавыя да птушак роднага краю

Дыпломам 2 ступені на абласным фестывалі “Саракі” адзначаны творчы калектыў навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. “Шчыглы” – гэта каманда з пяці чалавек, неабыякавых да праблем аховы прыроды роднага краю. Падрыхтоўкай юных эколагаў займаліся настаўніца біялогіі Жанна Сёмуха і загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Марына Шыкуць. Работа вялася ва ўзаемадзеянні з Дзятлаўскім лясгасам. Заняткі ажыццяўляюцца ў рамках работы навуковай супольнасці экалагічнай накіраванасці “Эка-мысленне”, пазакласнай работы па прадмеце.

Экскурсія ў Дзятлаўскае ДТСААФ

Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі ДТСААФ, дзе ім паведамілі пра гісторыю стварэння і развіцця Дзятлаўскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры. У ходзе экскурсіі прадстаўнік арганізацыі падрабязна расказаў аб яе дзейнасці, паказаў навучальныя кабінеты па падрыхтоўцы вадзіцеляў розных катэгорый. Таксама інструктар нагадаў аб правілах дарожнага руху для пешаходаў і вадзіцеляў розных транспартных сродкаў. Самым хвалюючым момантам экскурсіі стала магчымасць гімназістаў пабыць на месцы вадзіцеля і вырашыць разнастайныя задачы, каб пазбегнуць дарожных здарэнняў і прадбачыць небяспеку.

А вы ведаеце?

Фінансавая адукаванасць – асноўнае патрабаванне паспяховага жыцця любога сучаснага чалавека: як рацыянальна зберагаць, траціць, адказна ставіцца да складаных пытанняў узяцця грошай у доўг і інвестыцый. На гэтыя і іншыя пытанні знайшлі адказ навучэнцы 9 класа гімназіі № 1 райцэнтра, наведаўшы аддзяленне Беларусбанка.

Супрацоўнікі банка расказалі навучэнцам, якія бываюць уклады, з якога ўзросту можна мець свой, чым яны адрозніваюцца. Пры гэтым звярнулі ўвагу і на яго зручнасць: адкрыццё і папаўненне анлайн, пралангацыя, min і max сума, капіталізацыя – папярэдзілі, што ў некаторых укладах з працэнтнага даходу трэба плаціць падатак. Школьнікі даведаліся, што ў Беларусі дзейнічае адзіны партал фінансавай адукаванасці. На ім таксама праводзяцца розныя конкурсы. Асаблівая ўвага была звернута на спосабы махлярства: вішынг, фішынг, узлом сацыяльных сетак, падман на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

9 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

10 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

10 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

10 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

11 часов ago