Categories: Падзеі

«Школа будучыні» — дзелавы стыль

З 2016 года сярэдняя школа №1 горада Дзятлава прымае ўдзел у рэспубліканскім праекце «Школа будучыні».

Яго арганізатарамі з’яўляюцца канцэрн «Беллегпрам», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Па заказе ўстановаў адукацыі беларускія вытворцы прапаноўваюць калекцыі адзення для ўніфікацыі дзелавога стылю ў той ці іншай школе.

У рамках рэалізацыі праекта адміністрацыя і педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава вывучылі меркаванне бацькоў. Адзіную школьную форму пажадалі заказаць бацькі навучэнцаў 1-4 класаў і 5 «Б» класа.

Вырашылі, што гэта будуць жылеты бардовага колеру з лагатыпам установы адукацыі. Заказ на такую школьную форму атрымала фабрыка «Палессе». Як зазначыла дырэктар школы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч, працаваць з фабрыкай было прыемна. Заказ выканалі не марудзячы, некалькі камплектаў, якія не адпавядалі навучэнцам па размерах, замянілі на адпаведныя.

Па выніках эксперымента, як заяўлена арганізатарамі праекта «Школа будучыні», у далейшым будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці і неабходнасці ўвядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вызначаных (адзіных для канкрэтнай установы або рэгіёна) мадэляў адзення дзелавога стылю.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

1 час ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

1 час ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

1 час ago

Як атрымаць пасведчанне чарнобыльца?

У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у…

2 часа ago

Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта,…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

3 часа ago