У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшоў тэматычны занятак “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа!”.

Эпіграфам да занятку сталі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: “Няма больш высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні”.

Запрошаны госць, настаўніца гісторыі Таццяна Альховік, расказала пра гістарычныя факты жыцця беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя дзесяцігоддзі.

Сумесна навучэнцы абмеркавалі ключавыя пытанні: чаму захаванне гістарычнай памяці – неад’емная частка грамадзянскай адказнасці, якую ролю ва ўвекавечанні памяці аб мінулым адыгрывае сучасная моладзь?

Таццяна Леанідаўна прадэманстравала дакументальныя сведчанні – лісты, узнагароды, газетныя публікацыі, якія раскрываюць уклад землякоў у гістарычныя падзеі агульнанацыянальнага маштабу. Гісторыя паўстала перад дзецьмі не як далёкі падручнік, а жывая памяць пра людзей, якія жылі на гэтай зямлі, працавалі, абаранялі яе і будавалі будучыню.

Мерапрыемства дазволіла навучэнцам глыбей усвядоміць значнасць грамадзянскай адказнасці, ролі моладзі ў захаванні гістарычнай памяці.

Аксана ЯФІМІК,
настаўніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации