Categories: Грамадства

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Моладзь – за здаровы лад жыцця

Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме “Маладосць – час выбару. Моладзь – за здаровы лад жыцця”.  Размова ішла аб асновах ЗЛЖ, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам, прафілактыцы наркаспажывання і іншых шкодных звычак.

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе гасцямі мерапрыемства сталі медыцынскі работнік установы Ганна Кувік і настаяцель мясцовага Свята-Успенскага храма айцец Георгій. Яны нагадалі дзецям аб важнасці вядзення здаровага ладу жыцця. Медык расказала навучэнцам, як не стаць ахвярай нарказлачынстваў, аб групе “STOP наркотык”, у якой размешчаны матэрыялы па гэтай тэме. Пры стварэнні “Дрэва ідэй і ініцыятыў” навучэнцы прапанавалі  прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”.

У гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы на заняткі была запрошана інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня. Удзельнікі сустрэчы падрабязна пагаварылі аб шкодзе наркаспажывання і іншых шкодных звычак для арганізма чалавека. Акцэнтавалі ўвагу на тое, што ўжыванне псіхаактыўных рэчываў не з’яўляецца эфектыўным спосабам вырашэння праблем.

Навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад заняткаў спортам, бо многія ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах па біятлоне “Снежны снайпер”, хакеі “Залатая шайба”, футболе “Скураны мяч”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

5 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

5 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

5 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

6 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

6 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

7 часов ago