Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме “Маладосць – час выбару. Моладзь – за здаровы лад жыцця”. Размова ішла аб асновах ЗЛЖ, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам, прафілактыцы наркаспажывання і іншых шкодных звычак.

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе гасцямі мерапрыемства сталі медыцынскі работнік установы Ганна Кувік і настаяцель мясцовага Свята-Успенскага храма айцец Георгій. Яны нагадалі дзецям аб важнасці вядзення здаровага ладу жыцця. Медык расказала навучэнцам, як не стаць ахвярай нарказлачынстваў, аб групе “STOP наркотык”, у якой размешчаны матэрыялы па гэтай тэме. Пры стварэнні “Дрэва ідэй і ініцыятыў” навучэнцы прапанавалі прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”.


У гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы на заняткі была запрошана інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня. Удзельнікі сустрэчы падрабязна пагаварылі аб шкодзе наркаспажывання і іншых шкодных звычак для арганізма чалавека. Акцэнтавалі ўвагу на тое, што ўжыванне псіхаактыўных рэчываў не з’яўляецца эфектыўным спосабам вырашэння праблем.



Навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад заняткаў спортам, бо многія ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах па біятлоне “Снежны снайпер”, хакеі “Залатая шайба”, футболе “Скураны мяч”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga