Шануйце традыцыі, рабіце “Сэлфі-фота з вышыванкай”

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадаўжае праект “Беларусь – крыніца натхнення” і запрашае маладых землякоў паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Сэлфі-фота з вышыванкай”.

Першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык расказала, што конкурс дапамагае нам захоўваць нацыянальныя традыцыі, шанаваць культурную спадчыну беларускага народа. Таксама, дзякуючы ўдзелу ў ім, моладзь можа ацаніць, наколькі прыгожым бывае адзенне і рэчы з традыцыйнай вышыванкай, падзяліцца гэтым прыемным адкрыццём з сябрамі, знаёмымі і незнаёмымі людзьмі ў інтэрнэт-прасторы.

Фотаконкурс стартаваў 2 чэрвеня і прадоўжыцца да 22 чэрвеня 2020 года. Фотаздымкі прымаюцца ў дзвюх катэгорыях: “сэлф-фота” і “традыцыйнае фота”. Конкурсныя работы катэгорыі “традыцыйнае фота” (групавыя і адзіночныя) могуць быць прадстаўлены ў намінацыях “Фота дзіцяці ў вышыванцы”, “Фота закаханых у вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Моладзь у вышыванцы”, “Вышыванкі ў іншых краінах”. Такія фотаработы можна да 20 чэрвеня адпраўляць на пошту brsm@dyatlovo.gov.by ці ВКонтакте Дятловский РК у асабістае паведамленне c пазнакай “Фотаконкурс “Сэлфі-фота з вышыванкай”. Галоўнае патрабаванне: не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе фотакалажы і фотамантаж, але можна карыстацца графічнымі рэдактарамі для рэтушы і іншых нязначных зменаў.

У катэгорыі “сэлфі” ўдзельнічаюць фотаздымкі, выкладзеныя з 2 па 22 чэрвеня ў Instagram з указаннем хештэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і ўзгадваннем афіцыйнага акаўнта БРСМ. Профіль удзельніка конкурсу павінен быць адкрытым, у адваротным выпадку рэгістрацыя творчай работы немагчыма.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

8 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

8 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago