Categories: Падзеі

Шаленства. Прыняць або змагацца?

У Дзятлаўскім райЦГЭ прайшло чарговае пасяджэнне «круглага стала». Галоўнай тэмай стала шаленства.

Доктар-эпідэміёлаг Мікалай Дзядовіч расказаў прысутным пра прыкметы захворвання і даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе пры кантакце з хворымі жывёламі.

Так, узбуджальнік шаленства – спецыфічны вірус, які змяшчаецца ў сліне хворай жывёлы. Захавальнікам віруса ў прыродзе з’яўляюцца дзікія драпежныя жывёлы (ваўкі, лісіцы, яноты). Ад дзікіх жывёл могуць заразіцца шаленствам хатнія жывёлы і людзі.

Характэрныя прыкметы захворвання жывёлы: слінацячэнне, агрэсіўнасць, параліч. Шаленства жывёл можа працякаць у буйнай і спакойнай форме. Пры спакойнай форме шаленства стадыі ўзбуджэння зусім не бывае ці яна слаба выяўленая. Смерць звычайна наступае пры паралічы на 2-3 дзень захворвання.

Заражэнне адбываецца праз укус, драпанне або сліну шалёнай жывёлы. Заразіцца можна і пры разделцы туш хворых дзікіх жывёл, забітых у час палявання. Найбольш небяспечныя бадзяжныя сабакі і каты.

У выпадку ўкусу жывёлы трэба адразу правесці першасную апрацоўку раны – старанна прамыць яе на працягу не менш чым 15 хвілін струменем вады з мылам; апрацаваць краі раны 5% настойкай ёду; накласці стэрыльную павязку і хутка звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.

Асноўным сродкам барацьбы з шаленствам сярод людзей з’яўляецца вакцынацыя, неабходнасць прызначэння якой вызначаецца доктарам. Поспех прышчэпак залежыць ад іх своечасовасці.

Свае пытанні доктару-эпідэміёлагу задалі ўдзельнікі «круглага стала»: загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк; намеснік начальніка упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Навічэнкава; метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Пазняк; загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец.

Таксама размову пра шаленства падтрымаў ветэрынар Дзятлаўскай раённай ветстанцыі Станіслаў Вайчэцкі. Ён адзначыў, што адразу жывёлу, у якой ёсць прызнакі шаленства, забіваць нельга: трэба паназіраць за ёй 10 дзён і дакладна ўпэўніцца ў стане здароўя жывёлы.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі яшчэ адну сур’ёзную праблему — туберкулёз. Намеснік галоўнага доктара Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы «Наваельня» Віктар Сямашка расказаў, што ў Дзятлаўскім раёне ў мінулым годзе былі выяўлены 9 хворых на туберкулёз, у 2016 іх было 22. Ужо ў бягучым годзе ў раёне на туберкулёз захварэлі 4 чалавекі: 3 з Дзятлава і 1 з Казлоўшчыны.

Па словах Віктара Сямашкі, у краіне 2 гады таму з’явіліся новыя лекавыя сродкі, якія дапамагаюць вылечыцца ад нядуга.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

7 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

19 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

20 часов ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

21 час ago