Сельскі сход у Жукоўшчыне

Самы страшны вораг чалавека – ён сам.

Наша неасцярожнасць, адкладванне на заўтра, пазіцыя “гэта са мной не здарыцца” і нават празмерная даверлівасць могуць саслужыць нам кепскую службу. На гэтым засяродзілі ўвагу ўдзельнікаў сельскага сходу ў Жукоўшчыне ратаўнікі і прадстаўнікі службаў раёна, тым больш што ў пачатку года на тэрыторыі сельскага савета адбыўся пажар, на якім гаспадар дома ўратаваўся, дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку.

Перад мерапрыемствам каманда пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава наведала мясцовую школу, дзе навучэнцам праз віктарыну ратаўнікі нагадалі правілы бяспекі, прадэманстравалі пажарную тэхніку і абсталяванне.

Старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык звярнуў увагу прысутных на тое, што правілы бяспекі тычацца не толькі дарослых мясцовых жыхароў, але і дзяцей, чыя цікаўнасць з надыходам цёплага надвор’я актывізавалася.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык адзначыў, што ў вясновы перыяд, акрамя неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і іншых знаёмых нам прычын пажараў, на першы план выходзіць сезонная навала – выпальванне сухой расліннасці. Пераацэнка ўласных магчымасцяў, разлік справіцца з агнём самастойна часта прыводзяць да бяды. Праз аналітычна-навучальны фільм ратаўнікі прадэманстравалі, як правільна і бяспечна пазбаўляцца ад леташняй сухой расліннасці.

Супрацоўніца Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Галіна Касцюк заклікала дарослых дзяцей не забывацца пра сваіх пажылых бацькоў, своечасова дапамагаць ім, а пільных суседзяў – паведамляць у сацыяльную службу пра людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Актуальнымі сталі пытанні, якія закранула ў сваёй прамове галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская. Яна папрасіла бацькоў быць больш уважлівымі да выхавання дзяцей, паспрабаваць папярэдзіць дзіцячае свавольства, каб потым не давялося гараваць або кампенсаваць страты дзяржаве.

– Газавую пліту трэба мяняць праз дваццаць гадоў выкарыстання, нават калі здаецца, што яна ў ідэальным стане, – адказаў на пытанне мясцовай жыхаркі спецыяліст раёна газазабеспячэння Пётр Горбач. – Для тых, хто не паклапаціўся загадзя аб сямейным бюджэце, існуе сістэма растэрміновак.

Падрахункаваў папярэднія выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Карыстаючыся выпадкам, ён нагадаў пра “біч” апошняга часу – махлярства з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, ахвярамі якога стала нямала жыхароў раёна, заклікаў прысутных не губляць пільнасць і не ўступаць ні ў якія стасункі з махлярамі.

Сельскі сход у Жукоўшчынскім сельсавеце завяршыўся канцэртам, які падрыхтавалі мясцовыя артысты.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі набыць пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх і нават вогнетушыцелі ў імправізаваным гандлёвым пункце добраахвотнага пажарнага таварыства.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

12 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

1 день ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

1 день ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

1 день ago