Алея ад дэпутатаў і членаў моладзевага парламента

22 красавіка 2021 года стала знакавай датай для нашага горада, бо ў гэты дзень у Дзятлаве была рэалізавана карысная ініцыятыва членаў моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў – высаджана алея каля абеліска Славы.

Удзел у пасадцы дрэўцаў каля помніка прынялі 5 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Аляксандрам Бараноўскім, 8 членаў моладзевага парламента з каардынатарам дзейнасці Ірынай Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, намеснік дырэктара ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Аляксей Урбановіч.

Як зазначыў Аляксандр Бараноўскі, для пасадкі была выбрана рэдкая для нашага раёна парода дрэў – лістоўніца. Спыніць выбар менавіта на ёй у час асабістага прыёму ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прапанавала ляснічы Лявонавіцкага лясніцтва Ірына Міміш. А ініцыятыва пасадзіць алею разам з дэпутатамі райсавета ў час нядаўняга сумеснага пасяджэння прагучала ад членаў моладзевага парламента ў рамках раённага праекта “Парламенцкі фармат у дзеянні”, прымеркаванага да Года народнага адзінства.

– Колькасць дрэўцаў сімвалічная – 21 саджанец, – патлумачыў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта і наша 21 стагоддзе, і 2021 Год народнага адзінства, ёсць яшчэ адна важная дата – 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў памяць аб загінулых абаронцах горада і земляках у Дзятлаве ўзведзены абеліск Славы, дзе сёння высаджваем лістоўніцы. Таксама 22 красавіка адзначаецца Дзень Зямлі, калі па ўсім свеце людзі традыцыйна саджаюць дрэўцы. Як бачым, нагодаў для мерапрыемства шмат, аднак галоўнае, што ініцыятыву праявіла падрастаючае пакаленне. Сумесных карысных спраў у юнакоў і дзяўчат з дэпутатамі райсавета пакуль было няшмат, але мяркуем, у далейшым стане больш. Гэта можа быць навядзенне парадку на зямлі, збор смецця, высадка дрэўцаў і многае іншае. Галоўнае, каб дзеці ўносілі дастойны ўклад у развіццё сваёй малой радзімы.

– У скарбонцы добрых спраў маладых парламентарыяў – больш за 70 рэалізаваных праектаў, – зазначыла каардынатар дзейнасці, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка. – У час нядаўняй фарсайт-сесіі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” прагучала чарговая цікавая ідэя: разам з дэпутатамі пасадзіць у горадзе алею. З ёю мы і звярнуліся да Аляксандра Бараноўскага. Радуе, што сёння каля абеліска Славы застанецца расці 21 маладое дрэўца. Лістоўніцы будуць нагадваць нам пра подзвігі продкаў і добрыя справы сучаснікаў, каб неразрыўнай заставалася повязь пакаленняў.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства.

Марына Бортка, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

– Няхай дрэўцы растуць вялікімі, моцнымі, здаровымі. І няхай у нашай краіне ўсе будуць здаровымі. Пасадзіць маладзенькія саджанцы не вельмі складана, затое пасля шмат гадоў дрэвы будуць радаваць нас сваёй прыгажосцю, тым больш, што лістоўніцы для Дзятлава – пакуль рэдкасць.

Данііл Гародка, член моладзевага парламента, навучэнец гімназіі № 1 горада Дзятлава:

– Сваё дрэўца я пасадзіў упершыню ў жыцці і атрымаў ад гэтага вялікае задавальненне. Думаю, такі вопыт абавязкова спатрэбіцца мне ў далейшым. Цудоўна, што ініцыятыва моладзевага парламента была падтрымана, і мы разам з дэпутатамі раёна сёння ажыццявілі такую карысную справу.

Анастасія Шавель, член моладзевага парламента, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

– Настрой цудоўны! Вельмі спадабалася мерапрыемства. Цяпер 21 дрэўца будзе расці і радаваць дзятлаўчан. Падобныя справы лічу вельмі важнымі як для самой моладзі, так і для нашага горада. Спадзяюся, што і надалей моладзевы парламент будзе прымаць самы актыўны ўдзел у падобных акцыях.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

24 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago