Сельскі сход у Войневічах

У аграгарадку Войневічы адбыўся сельскі сход, на якім прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі раёна сумесна з жыхарамі аграгарадка абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх.

Да пачатку мерапрыемства мясцовыя жыхары маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю ад Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.

Мерапрыемства пачалося з выступлення старшыні Войневіцкі сельсавета Івана Свіба. Ён заклікаў грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі, каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый, і расказаў аб рабоце назіральнай камісіі сельвыканкама.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык пазнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў, якія адбыліся ў раёне, расказаў аб асноўных прычынах іх узнікнення, нагадаў пра тое, якія меры неабходна прадпрымаць для таго, каб засцерагчы сябе, сваіх блізкіх ад няшчасных выпадкаў. Падрабязна спыніўся на правілах паводзінаў на вадаёмах у зімовы перыяд. У час выступлення адбылася тэматычная прэзентацыя.

Пра работу з састарэлымі грамадзянамі расказала дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Нікіпорчык.

Аб сямейным дабрабыце і стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Чайкоўская.

З правіламі бяспекі карыстання газам у быцепрысутных пазнаёміў начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар.

Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтаваў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына маладая. Шлях да зялёнай фуражкі

Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…

7 часов ago

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

8 часов ago

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

18 часов ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

19 часов ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

1 день ago

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

1 день ago