Пытанні бяспекі – на кантролі. У Дварцы прайшоў сельскі сход

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На льнозаводзе ў аграгарадку Дварэц адбыўся сельскі сход, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх.

Да пачатку мерапрыемства жадаючыя маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю ад Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.

Для навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадставілі пажарную тэхніку і абсталяванне, расказалі дзецям аб працы ратаўнікоў-пажарных.

Мерапрыемства пачалося з выступлення старшыні Дварэцкага сельскага савета Канстанціна Вінцукевіча. Ён расказаў прысутным аб рабоце назіральных камісій, а таксама нагадаў пра важнасць устаноўкі ў домеаўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык пазнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў, якія адбыліся ў раёне, падрабязна спыніўся на правілах паводзінаў на вадаёмах у зімовы перыяд, расказаў аб правілах выкарыстання піратэхнікі. У час выступлення дэманстравалася тэматычная прэзентацыя.

Пра работу з састарэлымі грамадзянамі расказала дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Нікіпорчык.

Аб правілах бяспекі карыстання газам пазнаёміў прысутных галоўны інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Сяргей Тухто, які звярнуў увагу на неабходнасць своечасовай замены газавага абсталявання.

Вынікі сельскага сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

 

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 



Теги: