Сельская гаспадарка. Працуе каманда сяброў

КСУП “Хвінявічы” першымі завяршылі жніво. Каб сабраны ўраджай добра захоўваўся, яго дапрацоўваюць на збожжасушыльных комплексах, якіх у гаспадарцы два.

У адну змену на КЗСВ-30 вытворчасці “Лідсельмаш” аператарамі працуюць Валянцін Трайнель і Дзмітрый Сіўко, разам яны з 2011 года, калі новы комплекс быў упершыню запушчаны пасля зборкі.

Валянцін Іванавіч – работнік Парэцкага ўчастка лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Дзмітрый Вікенцьевіч – галоўны энергетык КСУП “Хвінявічы”, аднак кожны год у сезон яны дапамагаюць роднай гаспадарцы.

– Прымаем зерне, ачышчаем, сушым, выгружаем, – пералічвае іх паўсядзённыя абавязкі Валянцін Трайнель.

За гэтым здавалася б простым наборам дзеянняў – пастаянная ўважлівасць і канцэнтрацыя, кантроль тэмпературнага рэжыму і вядзенне журнала.

Нягледзячы на адносна невялікія пасяўныя плошчы, сезон для комплексу сёлета выдаўся напружаны.

– Разам з рапсам апрацавалі 1800 тон зерня, цяпер сушым яравую пшаніцу, – уводзіць у курс справы Дзмітрый Сіўко. – Самым складаным было прасушыць рапс, вільготнасць якога дасягала 25-26 %, толькі цяпер нагрузка істотна спала. Комплексы, якія мы пачалі рыхтаваць да ўборачнай кампаніі яшчэ ў сакавіку, дастойна справіліся з гэтай задачай, спрацавалі без збояў. Яшчэ дні два – і работы будуць завершаны. Трэба будзе ўсё вычысціць і падрыхтаваць машыны да кукурузы, якая наспее ў кастрычніку-лістападзе.

У выніку невялікай экскурсіі па КЗСВ-30 разумею: работа аператараў разнастайная, дынамічная і вельмі адказная. Нездарма акрамя пастаянных работнікаў у начную змену згодна з графікам дзяжураць спецыялісты гаспадаркі. Як і на любым участку сельскагаспадарчых работ, тут не абыходзіцца без захопленасці сваёй справай і любові да роднай зямлі.

Любая работа ладзіцца разам з надзейным таварышам: за 12 гадоў сумеснай працы Валянцін Трайнель і Дзмітрый Сіўко навучыліся не толькі падтрымліваць і разумець адзін аднаго з паўслова, але і па-сапраўднаму сябраваць. А сёлета мужчыны яшчэ і парадніліся, стаўшы кумамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

3 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

4 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

6 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

6 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

7 часов ago