Кожнаму дзіцяці – сям’ю і цёплы дом!

У жыцці маленькіх людзей часам здараюцца вялікія беды: жорсткасць дарослых, праблемы ў сям’і, алкагалізм бацькоў.

У такіх сітуацыях побач абавязкова павінны быць людзі, гатовыя працягнуць руку дапамогі, падтрымаць у самыя складаныя моманты жыцця.

Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава сутыкаецца з неабходнасцю дапамагаць ненадзейным сем’ям у выхаванні дзяцей, накіроўваць і карэкціраваць недахопы сямейнага выхавання, негатыўнага ўплыву навакольнага асяроддзя, дзецям жа з гэтых сем’яў дапамагаем лягчэй уваходзіць у розныя віды сацыяльных узаемаадносінаў.

На жаль, не ўсе дарослыя выконваюць свае бацькоўскія абавязкі належным чынам, як у плане клопату аб здароўі і фізічным развіцці дзяцей, так і ў плане іх маральнага і духоўнага дабрабыту. Таму ў радзе выпадкаў, як гэта ні сумна, адабранне ў іх дзяцей – сапраўды неабходная мера. У такім разе хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць у дзіцячы сацыяльны прытулак, дзе знаходзяцца да 6 месяцаў і маюць статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Калі тэрмін адабрання заканчваецца, яны вяртаюцца ў біялагічную сям’ю, аднак калі родныя бацькі так і не прадпрымаюць мераў па наладжванні жыццёвай сітуацыі, трапляюць у замяшчальныя сем’і.

Цяпер у прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава знаходзяцца 6 непаўналетніх ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў, якія маюць патрэбу ў сямейным клопаце і любові.

Адміністрацыя ўстановы звяртаецца з заклікам да жыхароў Дзятлаўскага раёна і просіць усіх тых, у каго сэрцы адкрытыя для дзяцей, якія засталіся без апекі родных бацькоў, падарыць дзіцяці сям’ю і шчаслівае дзяцінства, стаўшы замяшчальнымі бацькамі.

Падрабязную інфармацыю аб стварэнні прыёмнай сям’і можна даведацца ў аддзеле адукацыі райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, тэлефон для даведак 2-23-71. Таксама можна звяртацца непасрэдна ў сацыяльна-педагагічны цэнтр: г. Дзятлава, вул. Кутузава, 3, тэлефоны для даведак: 2-71-18, 6-15-25.

На ўсе пытанні вам адкажуць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Анатольеўна Чайкоўская або намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Сяргееўна Ляўкевіч.

Будзем рады бачыць вас у камандзе педагагічнага калектыву прыёмных бацькоў.

Іна НІЧЫПАРОВІЧ,
сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

6 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

6 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

8 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

9 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

9 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

9 часов ago