27 мая ў 11 гадзін у аграгарадку Дварэц у рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім” адбудзецца свята лёну.

Запрашаем усіх жадаючых у аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна на традыцыйнае свята лёну. Беларускі лён — гэта гонар і багацце нашай краіны. Таму і праслаўляем лён і людзей, якія яго вырошчваюць і перапрацоўваюць.

У праграме свята:

  • урачыстае адкрыццё свята лёну;
  • ушанаванне лепшых працаўнікоў ААТ “Дварэцкі льнозавод”;
  • “Вясёлая эстафета” сярод каманд аграпрамысловага комплексу раёна;
  • канцэрт цыганскага ансамбля “Жемчуга” (горад Мінск);
  • дэфіле юных мадэляў;
  • дзіцячы конкурс касцюмаў з нетрадыцыйных матэрыялаў “Новы погляд”;
  • выстава-продаж народных умельцаў Дзятлаўскага раёна;
  • выступленне ўзорнага тэатра гульні роставых лялек “Dolls4all”;
  • святочная дыскатэка для моладзі “Адпачываем разам”.

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, можна будзе зрабіць аквагрым, набыць папкорн і салодкую вату.

Даведкі па тэлефонах: 2-15-48, 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.by.

Аргкамітэт

Фота мае ілюстрацыйны характар

2 Комментарии

  • Так 27 или 29 пройдет праздник? на картинке и в тексте разная информация

    • Приносим извинения за легкую дезинформацию. Правильная дата указана в тексте статьи, а картинку заменили

Оставьте ответ administrator Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации