Як дружна пырснулі сады,
Закалыхаліся пад ветрам.
Ляціць над светам пах такі,
Што аж звініць вакол паветра.
І з кветкай белай на грудзях
Мы крочым радасна ў калоне.
У гэтай радасці людской
З табой мы сёння ў палоне.
Над Дзятлавам імчаць удаль
Мелодыі ваенных песень,
Аркестр іграе майскі вальс,
І хмеліць, хмеліць водар весні.
Якое шчасце – мір, спакой
На нашай роднай Беларусі,
Таму і Перамогі дню
Душой і сэрцам зноў малюся.
І нізка голаў апушчу
У паклоне ўдзячнасці бязмернай
Прад тым, хто адстаяў зямлю
І быў адданы ёй і верны,
Хто Перамогу набліжаў,
Не шкадаваў жыцця за волю,
Хто людям мір падараваў
І найшчаслівейшую долю.

Алена Абрамчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации