7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім шлях да вяртання на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку кваліфікацыйныя турніры да Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе, якія стартуюць у гэтым годзе.

Меркаваннем аб значнасці такога рашэння для нацыянальнага спорту падзялілася дырэктар Дзятлаўскай дзицяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута:

– Літаральна ўчора Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў зборную Беларусі да ўдзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах без усялякіх абмежаванняў. Гэта вынік мэтанакіраванай работы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, які адстойваў права беларусаў спаборнічаць на міжнароднай арэне на роўных умовах з іншымі краінамі. Здаровы сэнс перамог, і нашы спартсмены з гонарам будуць прадстаўляць Беларусь пад нашым сцягам і з нашым гімнам. Гэта самае правільнае асэнсаванае рашэнне. Спорт павінен быць па-за палітыкай. Нашы спартсмены заўсёды дастойна прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне. Упэўнена, мы яшчэ многа разоў пачуем наш гімн і пабачым іх на п’едэстале пад зялёна-чырвоным палотнішчам.

Тым больш прыемна, што такое рашэнне прынята напярэдадні двух вялікіх дзяржаўных святаў – Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации