Наталля Іванаўна Юрэня, доктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ:

— Наркаманія — гэта цяжкае псіхічнае захворванне, якое ўзнікае пры ўжыванні наркотыкаў. Чалавек, які ўжыў наркатычны сродак, пераступае нябачную мяжу, за якой жыццё яго рэзка мяняецца.

Чаму наркаманія вельмі распаўсюджана сярод падлеткаў? У першую чаргу таму, што падлетак яшчэ не сфарміраваўся ў паўнацэнную асобу. Ён эмацыянальна слабы, але імкнецца хутчэй стаць дарослым і вырашаць праблемы самым лёгкім спосабам. У такі перыяд падлеткі могуць быць незадаволены сабой і сваім жыццём, таму і рашаюцца паспрабаваць “смяротнае зелле”. Першыя трывожныя “званочкі” могуць з’явіцца, калі непаўналетнія пачынаюць курыць. Бацькі, якія даведаліся, што іх дзіця курыць, павінны сур’ёзна занепакоіцца. Курэнне ў падлеткавым узросце сведчыць аб схільнасці дзіцяці да залежнасцяў.   

Наступствы падлеткавай наркаманіі жахлівыя. Аднак, заўважыўшы першыя прыкметы залежнасці ў дзіцяці, нельга панікаваць. Важна разабрацца ў сітуацыі і дзейнічаць неадкладна. Магчыма, падлетак яшчэ не паспеў ператварыцца ў наркамана: паспрабаваў наркотык упершыню і не хоча гэтага паўтараць. Перад сур’ёзнай размовай з дзіцём складзіце для сябе спіс пераканаўчых высноваў, каб растлумачыць, чаму ўзнікла патрэба ў такой размове. Будзьце гатовыя, што вашы словы выклічуць раздражненне, аднак цвёрдая пазіцыя наконт шкоды наркотыкаў — найлепшае перакананне.

Калі ж ёсць падазрэнні, што ваша дзіця ўжывае наркотыкі, але робіць выгляд, што нічога не адбываецца, не марнуйце час — звяртайцеся да спецыяліста-нарколага. Разам з доктарам вы зможаце вырашыць, як прывесці дзіця на прыём.

Што варта рабіць бацькам, каб дзіця не зацікавілася наркотыкамі і алкаголем? Самае важнае — гэта ўласны прыклад. Тое, што чалавек бачыць з дзяцінства, ён лічыць нормай жыцця. Як вы ставіцеся да курэння і алкаголю, якія людзі наведваюцца ў госці, як праходзяць сустрэчы і адзначаюцца святы — усё гэта адкладваецца ў свядомасці дзіцяці і фарміруе ў яго пэўную мадэль паводзінаў.

Што яшчэ можна зрабіць? Няхай ваш дом будзе адкрытым для сяброў дзіцяці. Падтрымлівайце і ўдзельнічайце ў іх захапленнях (спорт, калекцыяніраванне, творчасць). Гэта ўмацуе ваш аўтарытэт, дазволіць падтрымліваць з дзецьмі даверлівыя адносіны.

Калі хочаце абараніць сваё дзіця ад наркотыкаў, наладжвайце вашы адносіны даверліва і шчыра. Размаўляйце на сур’ёзныя тэмы аб здароўі, жыцці без шкодных звычак. Тлумачце, што наркотыкі — гэта мішура, за якою — пустата.

Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации