У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”.

Пра сваё жыццё расказала 90-гадовая жыхарка вёскі Навікі Валянціна Аляксандраўна Яфімчык. Яна нарадзілася ў Раманавічах, выйшла замуж у Навіках. З мужам пражыла доўгае і шчаслівае жыццё: нарадзілі і выгадавалі пяць дзяцей ‒ чатыры дачкі і сына. Валянціна Аляксандраўна распавяла, што познаёмілася з будучым мужам на танцах.

“Тады ўсё было па-іншаму. У вёсцы жыло шмат моладзі, кожную нядзелю мы ладзілі танцы, дзе знаёміліся адзін з адным і весела праводзілі час. Тады нават танцавалі па-іншаму  ‒ рукамі не махалі, і танчылі, у асноўным, разам. Полька, вальс, кракавяк – чаго толькі не было!” ‒  успамінае жанчына.

Цяпер усе дзеці дарослыя, жывуць хто дзе – сын пераехаў у сталіцу, старэйшая дачка – у Маскву, таксама жывуць у Дзятлаве і Ляхавічах. Ва ўсіх ёсць сем’і, праца і іншыя справы, аднак маці дзеці не забываюць і рэгулярна прыязджаюць у госці. Сям’я ў Валянціны Аляксандраўны вялікая: акрамя пяці дзяцей, у яе ўжо 9 унукаў і 13 праўнукаў.

Доўгажыхарка ўспамінае, што ў школу яна амаль не хадзіла з-за вайны. Калі пачалася вайна, яна была дома. “У Нямеччыну не сагналі, было ўсяго дванаццаць гадоў”, ‒падзялілася жанчына. Па яе словах, яна ўсё жыццё працавала ў калгасе паляводам і жывёлаводам. Вучыцца часу не было ‒ трэба было клапаціцца пра сям’ю і працаваць.

Муж таксама працаваў у калгасе. У вольны час любіў спяваць. Любоў да музыкі ‒ у іх сямейнае. Гэта перадалося і дзецям. Адна з дачок нават захапілася спевам сур’ёзна і выступала на сцэне.

“У вёсцы, дзе мы жылі, вельмі любілі святы. Ладзіць шумныя  і вясёлыя святы з часам стала добрай традыцыяй. Мы гулялі разам, свявалі, плялі вянкі”, ‒ успамінае Валянціна Аляксандраўна.

Здымкаў з тых часоў у яе амаль не засталося, нешта ў дзяцей ёсць, але няшмат. Усе ўспаміны захоўваюцца ў памяці.

Сакрэт даўгалецця Валянціны Яфімчык просты – любіць жыццё і родную хату, сумленна працаваць і не рабіць зла. “Заўсёды старалася жыць сумленна і нікога не крыўдзіць, і мне адказвалі тым жа”, — гаворыць жанчына.

 

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

4 часа ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

5 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

6 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

6 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

8 часов ago