Categories: Падзеі

Рыхтуйцеся да зімы – летам

Парадак падрыхтоўкі аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду (АЗП) і атрымання пашпартоў гатоўнасці вызначаны “Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі ў Рэспубліцы Беларусь” (далей – Правілы), зацверджанымі Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Гатоўнасць будынкаў, збудаванняў, энергакрыніц, сістэм энергазабеспячэння афармляецца “Пашпартам гатоўнасці” ўстаноўленай формы, які выдаецца на падставе “Акта праверкі гатоўнасці да работы ў АЗП у парадку, прадугледжаным “Правіламі”.

Для рэгістрацыі гатоўнасці энергагаспадаркі прадпрыемства да работы ў АЗП неабходна аформіць заяўку на ўдзел інспектара ў адпаведнай камісіі і прыбыць асабіста з пашпартам гатоўнасці прадпрыемства да працы ў АЗП 2018-2019 гадоў у раённую энергаінспекцыю да названага ў зацверджаным графіку тэрміну. Пры гэтым неабходна завяршыць усе работы па падрыхтоўцы электра- і цеплаўстановак, мець аформленыя дакументы, а менавіта:

— загад аб падрыхтоўцы прадпрыемства да АЗП з назначэннем камісіі, якая кантралюе ход падрыхтоўкі;

— план арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы прадпрыемства да АЗП;

— акты прамывання і гідраўлічных выпрабаванняў унутраных сістэм ацяплення, цеплаўстановак і знешніх цеплавых сетак (калі такія знаходзяцца на балансе спажыўца);

— акты гатоўнасці прадпрыемства да работы ў АЗП, падпісаныя ўсімі членамі камісіі;

— пратаколы электрафізічных выпрабаванняў электраўстановак;

— інфармацыю аб выкананні раней выдадзеных прадпісанняў.

Пры негатоўнасці прадпрыемства да работы ў АЗП інспектарам выдаецца прадпісанне для ўхілення выяўленых парушэнняў. Паўторны тэхнічны агляд энергаўстановак пры праверцы гатоўнасці да АЗП аплачваецца па зацверджанай калькуляцыі.

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні падрыхтоўкі да АЗП 2018-2019 гадоў можна атрымаць у энергаінспекцыі па Слонімскім раёне па адрасе: г. Слонім, вул. Брэсцкая, 133, тэл. 2-52-38, 2-52-30, 2-52-36 або энергаінспекцыі па Дзятлаўскім раёне тэл. 2-15-38.

Юрый ПАНАСЕНКА,
інспектар Слонімскай энергаінспекцыі

administrator

Recent Posts

21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў. Сэрца бальніцы – у надзейных жаночых руках

Напярэдадні прафесійнага свята газета “Перамога” пабывала ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ, каб пазнаёміць вас, нашы…

9 часов ago

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам –  Днём медыцынскіх работнікаў! Цяпер медыцына…

10 часов ago

Фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” пашырыў геаграфію

Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына,…

19 часов ago

Прайшлі практычныя заняткі па стральбе

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…

22 часа ago

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 дня ago