Сёлета свой 80-гадовы юбілей адзначыла наша зямлячка, жыхарка вёскі Вялікія Шастакі Тэрэза Хаванская.
У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці з віншаваннямі і добрымі песнямі да яе завіталі Ганна Харлінская, Ірына Бакшук і Іван Каско з баянам. Разам з юбіляркай праспявалі добра знаёмыя песні, папрасілі яе ўзгадаць старонкі свайго жыцця.
Як і ва ўсіх дзяцей вайны, біяграфія жанчыны была няпростай. Яна нарадзілася ў сялянскай сям’і на хутары паблізу вёскі Вялікія Шастакі. На пачатку вайны яе бацьку, гаспадара хаты, прызвалі на фронт, адкуль ён не вярнуўся жывым. У асірацелай сям’і засталіся ўдава і двое дзяцей – Тэрэза Вікенцьеўна і яе брат. Матуля працавала ў калгасе, каб пракарміць дзяцей, а тыя, як маглі, дапамагалі ёй у хатніх справах.
Скончыўшы сем класаў мясцовай школы, Тэрэза Хаванская таксама пайшла працаваць у калгас, практычна ўсё жыццё прысвяціла рабоце на ферме на пасадзе кладаўшчыка.
У роднай вёсцы сустрэла асабістае шчасце: на вяселлі ў сяброў яна пазнаёмілася з маладым чалавекам, з якім разам гулялі за шафераў. У хуткім часе яны стварылі сям’ю, пабудавалі новы дом у Вялікіх Шастаках, дзе нарадзілася трое дзяцей – два сыны і дачка. Двое разляцеліся з бацькоўскага дома ў Гродна і Санкт-Пецярбург, бываюць тут гады ў рады, часцей тэлефануюць. Затое пастаянным госцем і памочнікам стаў сын, які застаўся жыць на малой радзіме ва ўласнай хаце.
Муж Тэрэзы Вікенцьеўны Іван Хаванскі – выхадзец з вялікай сям’і. Ён добра ведае цану хлеба на стале – доўгі час плённа працаваў у калгасе механізатарам. Гаспадыня дома ў вольныя ад работы хвіліны захаплялася вышываннем, стварала хатнюю ўтульнасць.
Сёлета Тэрэза Вікенцьеўна Іван Паўлавіч Хаванскія сустрэлі яшчэ адзін важкі юбілей – 60-годдзе з дня нараджэння іх сям’і. Душа ў душу пражылі ўсе гэтыя дзесяцігоддзі. Як і належыць вяскоўцам, трымалі вялікую гаспадарку – каня, кароў, свіней, апрацоўвалі зямлю, садзілі агарод пры доме. Цяпер сілы ўжо не тыя, падводзіць здароўе, ды і гады яго не прыбаўляюць – двойчы на тыдзень іх наведвае сацыяльны работнік, часам да пажылых людзей заходзіць фельчар з Раготна.
– Навокал усе хаты пустыя, – расказвае Іван Паўлавіч. – Засталіся тут толькі мы адзін у аднаго разам век векаваць.
Але не спяшаюцца Хаванскія да дзяцей у горад на зімоўку: у сваёй вёсцы і сонца свеціць па-іншаму, і родныя сцены даюць сілы прачынацца і пачынаць новы дзень.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…