Насуперак знакамітаму вершу Максіма Багдановіча паясы ткалі толькі мужчыны, таму што працэс ткацтва вымагаў значных фізічных намаганняў.

І насілі паясы толькі мужчыны, і нават абвязвацца імі ўладальнікам дапамагалі толькі мужчыны.

Хадзіла павер’е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных ніцей, тканіна пацямнее і пояс можна будзе адразу выкінуць.

Славутыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. У Францыі, у Ліёне, паясы рабілі на ўзор слуцкіх і нават ставілі «слуцкую» метку.

“Лёс слуцкіх паясоў вельмі трагічны. З такога пояса можна было здабыць 15-20 грамаў золата. Іх проста спальвалі! Шмат было страчана”, — адзначыў кіраўнік музея старажытнай гісторыі Акадэміі навук Барыс Лазука.

У музеі акадэміі захавалася два паясы. Другі зроблены не ў Слуцку, а ў Ліёне. Французы ткалі паясы пад беларускім брэндам.

Пояс і даўней каштаваў, як добры маёнтак з хатай, службамі і некалькімі прыгоннымі. Некалькі тысяч дукатаў. А цяпер на аўкцыёне слуцкі пояс можа каштаваць каля 300 тысяч еўра, а ў лепшым стане кошт можа даходзіць да паўмільёна.

Пояс, што захоўваецца ў музеі старажытнай гісторыі Акадэміі навук, знайшлі ў зачыненым касцёле на Глыбоччыне. Пояс быў разрэзаны і з яго было сшыта… пакрывала. У музеі кавалкі раздзялілі і сшылі, як трэба, — так у Беларусі з’явіўся свой поўны слуцкі пояс.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации