Гэтай тэме была прысвечана рабочая нарада ў райвыканкаме.
У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” ад 30 снежня 2023 года раней зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі абавязаны прайсці перарэгістрацыю. На сёння завяршыла неабходныя працэдуры 21 рэлігійная супольнасць з 24, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна.

У ходзе сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка абмеркаваў са святарамі Дзятлаўшчыны надзённыя пытанні і ўручыў ім пасведчанні аб рэгістрацыі рэлігійных супольнасцяў.

– Віншую вас з тым, што прысутныя выканалі ўсе юрыдычныя аспекты і паспяхова прайшлі працэс перарэгістрацыі. У бліжэйшы час яго завершаць і астатнія тры супольнасці. Мы высока цэнім уклад вашых таварыстваў у духоўна-маральнае выхаванне грамадства, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў, сацыяльнай згоды. Вы дапамагаеце выхоўваць у людзях дабрыню і спагаду, удзельнічаеце ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства.

Вадзім Аляксандравіч засяродзіў увагу прадстаўнікоў духавенства на тым, што ў Беларусі прадаўжаецца Год добраўпарадкавання, у які пільную ўвагу варта звярнуць не толькі на аздобу храмаў, але і на ўтрыманне прылеглай да іх тэрыторыі. Таксама ён папрасіў святароў аб актыўным супрацоўніцтве з сектарам спорту і турызму райвыканкама ў сферы рэлігійнага турызму.













Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga