Categories: Падзеі

Разам у рабоце і адпачынку

Удзельнікаў студэнцкага атрада, які з 21 чэрвеня працуе ў КСУП “Войневічы”, мы засталі на палетках ва ўрочышчы Зарэчча. Навучэнцы адпрацавалі свой час, і за імі прыйшоў аўтобус. Заадно з’явілася магчымасць пагутарыць.

– Як сябе адчуваеце? Ці не стаміла спёка? – задаю пытанне студатрадаўцам.

– Усё выдатна, – чую ў адказ хор маладых галасоў. – Мы людзі звыклыя.

І сапраўды, Піліп Тананушка, які сёлета скончыў дзевяць класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы і паспеў паступіць у ліцэй на профіль матэматыка-фізіка, у атрадзе аж чацвёрты год запар. Хлопец не любіць праводзіць лета дарэмна, калі можна папрацаваць з сябрамі, заадно і грошай на карманныя траты назапасіць.

– Тут заўжды весела, – зазначае Піліп. – А што рабіць дома? Ды і бацькі мяне падтрымліваюць, што работа ў гаспадарцы толькі на карысць. У школе рабяты таксама часта пытаюцца, як працуецца ў студатрадзе, каб прыйсці сюды ў наступным годзе.

З-за пляча Піліпа выглядвае Вераніка Белуш і спрабуе нешта дадаць. Запрашаю дзяўчыну ўключыцца ў размову.

– Я таксама ў атрадзе ўжо другі год працую. Складанага тут нічога няма, затое весела і цікава з сябрамі. Разам мы і працуем, і адпачываем. Сёння, напрыклад, выполвалі пустазелле з трыцікале, часам трапляліся каласкі жыта – іх таксама неабходна вырваць у час відавой праполкі.

Цікаўлюся ў студатрадаўцаў, якія перад імі стаяць задачы. Адказаць на гэта пытанне атраду дапамагае камандзір Дар’я Шапель. Яна зазначае, што маладыя работнікі некалькі дзён працуюць ва ўрочышчы Зарэчча на праполцы 33 гектараў азімага трыцікале. Калі адолеюць усё поле, пяройдуць у Маркаўскі кар’ер, дзе відавой праполкі чакаюць 20 гектараў азімай пшаніцы. Гэтыя два полі – эліта, значыць, зерне, якое пойдзе ў насенны фонд. Пасля эліты маладыя паляводы будуць палоць звычайныя палі.

Тое, што студатрад прыносіць значную карысць гаспадарцы, пацвярджае і галоўны аграном КСУП “Войневічы” Аляксандр Лахач. Навучэнцаў тут прымаюць на працу восьмае лета запар – гэты факт сведчыць сам за сябе.

У рамках сёлетняга конкурсу на лепшую прымаючую арганізацыю і з мэтай прафесійнай арыентацыі для студатрадаўцаў у гаспадарцы ладзяць экскурсіі. Маладыя людзі ўжо наведалі малочнатаварную ферму “Войневічы” і мехмайстэрні аграгарадка, наперадзе ў іх – экскурсіі на малочнатаварны комплекс у Ёцавічы і да паклонных камянёў у вёску Горка.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Читайте также:

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Гарады (частка 1)

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Валейбол (Частка1)

Спартакіяда сабрала каманды летнікаў

 

administrator

View Comments

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

10 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

10 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

10 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

12 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

13 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

13 часов ago