Чарговае прафарыентацыйнае мерапрыемства ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама “Дзень з прадпрыемствам” прайшло на Дзятлаўшчыне.
Больш падрабязна пра яго расказала галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення Наталля Губар:
– На гэты раз на “Дзень з прадпрыемствам” былі запрошаны навучэнцы 9 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Я прапанавала ім пазнаёміцца з важнай і запатрабаванай прафесіяй работнікаў сацыяльнай дапамогі. Сустрэча адбылася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дзе дзевяцікласнікаў сустрэла дырэктар установы Таццяна Нікіпорчык. Яна правяла экскурсію па цэнтры і падрабязна расказала аб рабоце яго шасці аддзяленняў. Таццяна Сямёнаўна засяродзіла ўвагу прысутных на тым, наколькі важна знайсці свой шлях у жыцці і любімую работу. Для маладых гасцей цікава было наведаць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзе яго загадчыца Алена Гуль расказала аб рабоце з асаблівымі людзьмі, пазнаёміла з імі школьнікаў, спыніўшыся на захапленнях, поспехах і дасягненнях наведвальнікаў аддзялення.
У аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту спецыяліст па сацыяльнай рабоце Галіна Ненартовіч расказала прысутным аб рабоце шасці гурткоў і васьмі клубаў, якія функцыянуюць на базе гэтага адзялення, а таксама прапанавала школьнікам перадаць пачутае сваім бабулям і дзядулям, каб і яны пры жаданні далучаліся да гэтых цікавых і карысных заняткаў.
Напрыканцы сустрэчы я паказала дзевяцікласнікам, як можна ў інтэрнэце зайсці на інфармацыйны партал дзяржаўнай службы занятасці, дзе тыя школьнікі, якія яшчэ не вызначыліся з жыццёвым выбарам, могуць прайсці тэсціраванне “Крок у прафесію” і прыняць рашэнне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…