Як нараджаецца кіно

Кожны з вас, напэўна, хоць раз у жыцці марыў здымацца ў кіно ці ўяўляў сябе ў кадры кінафільма ў ролі таго ці іншага героя. І колькі б мы ні ведалі пра тое, як ствараюць фільмы, пабываць па той бок экрана цікава заўсёды.  Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” дапамагла навучэнцам гімназіі № 1 горада Дзятлава акунуцца ў свет кінематографа.

Дакрануцца да гісторыі нацыянальнага кіно дазволіла экскурсія ў музей кінастудыі. Асаблівая ўвага была нададзена дэманстрацыі вытворчых цэхаў і творчых майстэрняў, дзе гімназісты змаглі ўбачыць, як нараджаюцца фільмы. Супрацоўнік-гід правёў іх у зброевы склад, касцюмерныя, рэквізітныя, здымачныя павільёны і расказаў шмат займальных гісторый са сцэнічных пляцовак. А здымаліся тут “Белыя Росы”, “Ідзі і глядзі”, “Прыгоды Бураціна”, “Зорны хлопчык”, “Чорны замак Альшанскі” і іншыя вядомыя фільмы.

Адзін дзень у кінастудыі стаў не толькі займальным падарожжам па  кінематаграфічнай спадчыне Беларусі, але і магутнай крыніцай натхнення для маладога пакалення Беларусі.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 класа гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

19 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

19 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

21 час ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

21 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

22 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

1 день ago