Пытанне: як аформіць і засведчыць дагавор дарэння на прыватызаваную кватэру, калі даведку аб наяўнасці жыллёвых квот асоб, якія ўдзельнічаюць у прыватызацыі, грамадзяне прадаставіць не могуць? Як вызначыць удзельнікаў прыватызацыі і атрымаць на гэта згоду, не ведаючы жыллёвых квот (пры страце дзяржорганамі, якія іх выдаюць, у іншых выпадках)?
Адказ: жылое памяшканне (доля ў іх), прыватызаванае мужам і жонкай, якіясумесна пражываюць, з’яўляецца іх агульнай уласнасцю, калі яны абодва ўдзельнічаюць у прыватызацыі гэтага памяшкання. Іншыя члены сям’і маюць права ўласнасці на адпаведную іх удзелу долю ў прыватызаваным жылым памяшканні.
У практыцы натарыусаў сустракаюцца рашэнні аб прыватызацыі жылых памяшканняў і складзеныя на іх аснове дагаворы прыватызацыі, дзе паказваецца толькі колькасць асоб, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, і сума жыллёвай квоты, укладзенай усімі ўдзельнікамі прыватызацыі, а пры грашовай даплаце –яе агульная сума.
У гэтым выпадку, як правіла, пры пасведчанні пагадненняў аб вызначэнні доляў у прыватызаваных кватэрах натарыусы дадаткова запатрабуюць з кампетэнтных органаў інфармацыю аб канкрэтных удзельніках прыватызацыі і памеры ўкладзеных кожным з іх жыллёвых квот, а таксама інфармацыю аб даплаце за набываемае жылое памяшканне, унесенай кожным з удзельнікаў. Калі ж атрымаць дадзеную інфармацыю будзенемагчыма, то долі лічацца роўнымі.
Калі пры вызначэнні доляў удзельнікаў прыватызацыі адсутнічае інфармацыя аб памеры жыллёвых квот або грашовых сродкаў, унесеных кожным з суб’ектаў, устанаўленне іх у праве агульнай долевай уласнасці магчыма на падставе пагаднення ўдзельнікаў прыватызацыі (у якім яны могуць узгадніць як роўны, так і іншы памер доляў).
Такім чынам, для вырашэння пытання аб дарэнні прыватызаванай кватэры неабходна звярнуцца да натарыуса па месцы знаходжання нерухомай маёмасці, каб вырашыць пытанне з улікам вывучэння канкрэтнай сітуацыі.
Жанна СЁМУХА,
натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga