17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята і які сэнс яны ўкладаюць у яго папулярызацыю?

Адказвае галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак:

– Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў. Мы, беларусы, – адзіная нацыя. І нам не трэба будзе баяцца ніякіх выпрабаванняў, калі мы адзіныя, бо разам можна зрабіць тое, што не па сілах аднаму. А пачынаць, лічу, неабходна з малога: выхаванне ў сям’і, павага да людзей, добрасумленнай работы на сваіх месцах. Неабходна цаніць сваю гісторыю, традыцыі, якія абаранялі нашы продкі ў барацьбе за незалежнасць. Наша задача – зберагчы тое, што маем, і імкнуцца, каб наша любая Беларусь квітнела і прымнажала набыткі і надалей.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

Похожие публикации