Пытанне: як даведацца, якая прафесія табе падыходзіць?

Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань:

– На інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці створаны лічбавы сэрвіс “Крок у прафесію”. У рамках яго рэалізавана інтэрактыўная анлайн-дыягностыка, якая ўтрымлівае 30 камплектаў тэстаў (33 методыкі), а таксама забяспечана магчымасць азнаямлення з прафесіяграмамі, якія ўключаюць апісанне запатрабаваных на рынку працы прафесій.

Сэрвіс скіраваны на дапамогу ў вызначэнні сферы інтарэсаў канкрэтнага чалавека, якія будуць пакладзены ў аснову будучай прафесіі, таксама ён дазваляе праверыць ужо зроблены выбар.    

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Краіна ведаў запрасіла ў госці
Дарагія педагогі і навучэнцы, паважаныя бацькі!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Похожие публикации