Дзень памяці і смутку на зямлі,
І паднябессе шэры сум ахутаў.
Мы пакланіцца мужнасці ідзём
І ўспомніць пра народныя пакуты.
Пра чэрвеньскае ранне, птушак спеў,
Які парушыў гул стальны, шалёны.
Стаім ля помнікаў вайны былой –
Яна забрала жыццяў мільёны.
Мы помнім вас – героі той вайны,
Адважныя сыны сваёй Радзімы.
І ў гэты дзень паклон вам да зямлі,
Ваш подзвіг слаўны, вечны, негасімы.
Сінічкін і Біцько, Вахонін і Булат,
І маладзенькі Лебедзеў, што першы
Ля хатара Кляшчы даў ворагу адпор,
Не здаўся перад тварам лютай смерці.
Ідзём сягоння памяць перадаць
Наступным пакаленням, нашым дзецям.
Яны павінны праўду адстаяць
І мір на нашай узбуджанай планеце.
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga