А за праезд туды праз Расію могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Пры планаванні паездкі ў Крым у сезон 2016 года неабходна зыходзіць з таго, што ўезд-выезд на паўвостраў пры руху транзітам праз тэрыторыю мацерыковай Украіны з турыстычнымі мэтамі не ўяўляецца магчымым. На гэта звярнуў увагу Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў падчас брыфінгу.
Ён нагадаў, што Міністэрства замежных спраў неаднаразова інфармавала аб умовах, устаноўленых заканадаўствам Украіны для ўезду ў Крым замежных грамадзян. «Пры наведванні Крыма праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь варта мець на ўвазе, што гэта можа паслужыць падставай для адмовы ва ўездзе названым грамадзянам на тэрыторыю Украіны і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам», — паведаміў Дзмітрый Мірончык.
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…