Categories: Падзеі

Пашыраны пералік педспецыяльнасцей, на якія можна паступіць без ЦТ

Міністэрства адукацыі пашырыла пералік педагагічных спецыяльнасцяў у ВНУ, пры паступленні на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца без уступных выпрабаванняў.

Нагадаем, што для таго, каб прыцягнуць добра падрыхтаваных абітурыентаў на педспецыяльнасці, два гады таму было прынята рашэнне залічваць туды медалістаў і выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з дыпломам з адзнакай без уступных экзаменаў — пры ўмове наяўнасці ў апошніх рэкамендацыі педагагічнага савета сваёй навучальнай установы. Тое ж тычыцца і пераможцаў трэцяга абласнога тура прадметных школьных алімпіяд. Уладальнікам дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў трэцяга (абласнога і Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў бягучым навучальным годзе, дадзена права паступаць без уступных іспытаў на педагагічныя спецыяльнасці, для якіх гэты прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту.

У гэты пералік увайшлі наступныя спецыяльнасці: «дашкольная адукацыя», «пачатковая адукацыя», «гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «біялогія і геаграфія», «матэматыка і інфарматыка», «біялогія» (навукова-педагагічная дзейнасць), «хімія» (навукова-педагагічная дзейнасць), «геаграфія» (навукова-педагагічная дзейнасць, «матэматыка» (навукова-педагагічная дзейнасць), «фізіка» (навукова-педагагічная дзейнасць), «фізіка і інфарматыка», «фізіка і тэхнічная творчасць», «беларуская мова і літаратура», «руская мова і літаратура», «тэхнічная праца і прадпрымальніцтва», «абслуговая праца і прадпрымальніцтва», «абслуговая праца і выяўленчае мастацтва», «лагапедыя», «сурдапедагогіка», «тыфлапедагогіка», «алігафрэнапедагогіка», «сацыяльная педагогіка» — усяго 22.

Цяпер пералік папоўнілі яшчэ тры спецыяльнасці: «прафесійнае навучанне (па кірунках)», «беларуская філалогія (па кірунках)» і «руская філалогія (па кірунках)».

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко убежден в необходимости развития отношений между Минском и Ватиканом

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Папу Римского Льва XIV с днем рождения. Об этом БЕЛТА…

36 минут ago

Белорусы взяли 11 медалей юношеских первенств Европы по пятиборью в Португалии

 Белорусские пятиборцы завоевали 11 наград на чемпионате Европы среди спортсменов до 15 и до 19…

46 минут ago

«Картофельный бум» в Гезгалах

Щедрая белорусская земля в очередной раз доказала: наш второй хлеб достоин самых громких оваций! На…

55 минут ago

Прыём грамадзян

24 верасня прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных…

2 часа ago

Родители — детям: личный опыт обучения безопасности

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям пообщались с родителями учащихся школ района и узнали, как…

2 часа ago

«Советую провести здесь месяц». Блогер-миллионник из Китая поделился впечатлениями о Беларуси

Блогер-миллионник из Китая Джапол, участник ознакомительного тура по Беларуси, поделился с корреспондентом БЕЛТА впечатлениями о…

13 часов ago