Па 17 красавіка праходзіць месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу ў час правядзення вясновых палявых работ.
Галоўная задача месячніка – забеспячэнне здаровых і бяспечных умоваў працы, папярэджанне вытворчага траўматызму і няшчасных выпадкаў у час пасяўной кампаніі.

У рамках гэтага мерапрыемства мабільная група ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы сумесна з зацікаўленымі службамі раёна, галіновым прафсаюзам наведвае прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу раёна.


Так, 18 сакавіка галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык пабывалі ў рамонтна-механічных майстэрнях ААТ “Дварэц-Агра”. Яны правялі навучальны семінар з вадзіцелямі, механізатарамі, якія задзейнічаны ў пасяўной кампаніі. Асноўная ўвага была звернута на правядзенне навучання і інструктажоў з работнікамі па бяспечных метадах працы; транспартную бяспеку; праходжанне абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікамі, задзейнічанымі пры ўнясенні ўгнаенняў і рабоце з ядахімікатамі, выдачу і выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны. Вывучалася пытанне санітарна-бытавога забеспячэння работнікаў рамонтна-механічных майстэрняў.
Па выніках наведвання кіраўніку прадпрыемства будуць накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#АПК #охрана труда