У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў святочны брыфінг “Планета шчаслівых усмешак”.

Усё пачалося з загадкавага стуку ў дзверы – і ў кабінет уварваўся лясун Кузя, “галоўны па ўсмешках”. Ён сабраў каманду ратаўнікоў і аб’явіў місію: вярнуць сонца на “Планету шчаслівых усмешак”.

Удзельнікі з радасцю ўключыліся ў прыгоды: адказвалі на пытанні пра дабро, збіралі “метэарыты”, імчаліся ў эстафеце “Касмічны экспрэс”, перадавалі па ланцужку “шыфр дабра” – цёплыя поціскі рукі і ўсмешкі. А ў фінале кожны дадаў сваю дэталь да агульнай карціны: планета паступова расквітала вясёлымі вочкамі, усмешкамі і сонечнымі праменьчыкамі.

Завяршылася свята агульным фота на памяць і галоўнай пастановай: праганяць сум, пачынаць дзень з усмешкі і дапамагаць адзін аднаму. Лясун Кузя развітаўся з камандай, паабяцаўшы расказаць лясным звяркам, што планета выратавана.

Гэтае свята стала ўрокам дабрыні ў форме гульні: кожнае дзіця адчула сябе важным, а агульная перамога нагадала, што ўсмешка сапраўды творыць цуды.

Дар’я БУРДУН,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага РЦДАДіМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации