У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне. Калі ў Дзятлаве будуць устаноўлены станцыі хуткай зарадкі электрамабіляў? У суседніх раёнах даўно ёсць. Калі і да нас дойдзе прагрэс?”.

На пытанне адказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– У чацвёртым квартале бягучага года запланавана ўстаноўка станцыі хуткай зарадкі на паркоўцы, размешчанай у горадзе Дзятлаве за будынкам па вуліцы Савецкай, 14А. Зараз вядуцца праектна-пошукавыя работы.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации