Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:

– Наш аддзел расследуе крымінальныя справы па фактах крадзяжу шляхам падману. Класічная схема выглядае наступным чынам: зламыснік, які прадстаўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў і мае злачынны намер на крадзеж грашовых сродкаў, у час тэлефонных размоваў у месенджарах Viber, Telegram або іншых схіляе грамадзян да пераводу грошай, чым наносіць матэрыяльны ўрон сваёй ахвяры.

Нагадваем: каб пазбегнуць крадзяжу, нельга перадаваць староннім асобам асабістую інфармацыю, звязаную з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, разліковымі рахункамі, сістэмай інтэрнэт-банкінгу. Не трэба адказваць на званкі, якія паступаюць з замежных незнаёмых нумароў. Пра ўсе спробы завалодаць вашымі персанальнымі данымі варта тэрмінова інфармаваць праваахоўныя органы.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации