7 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Колькі ініцыятыўных груп на сёння працуюць па Дзятлаўскай выбарчай акрузе, карэспандэнтка пацікавілася ў старшыні акруговай выбарчай камісіі Дзятлаўскай выбарчай акругі №56 Тамары Міхайлаўны Шавель.
— Тамара Міхайлаўна, колькі ініцыятыўных груп зарэгістраваны ў Дзятлаўскай выбарчай акрузе, каго яны прадстаўляюць?
— 4 і 8 ліпеня адбыліся пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Дзятлаўскай выбарчай акрыгі №56, дзе разглядаліся пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Камісія зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы. Ініцыятыўная група за №1 – Віталія Мікалаевіча Зайца, які працуе пракурорам Дзятлаўскага раёна, беспартыйнага; за №2 – Вітольда Міхайлавіча Ашурка, часова беспрацоўнага жыхара горада Бярозаўкі, члена партыі БНФ; за №3 – Сяргея Сяргеевіча Альшэўскага, які працуе ў горадзе Мінску менеджарам праектаў ТАА “Айдзіаномікс”, беспартыйнага; за №4 – Валянціна Уладзіміравіча Міхневіча, першага намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, беспартыйнага.
— Пры якіх умовах прэтэндэнты стануць кандыдатамі ў дэпутаты?
— У падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінна быць сабрана 1000 подпісаў выбаршчыкаў, якія жывуць на тэрыторыі выбарчай акругі. У цяперашні час доўжыцца збор подпісаў, які будзе завершаны 1 жніўня. Таксама маюць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працоўныя калектывы і палітычныя партыі. З 2 па 11 жніўня акруговай выбарчай камісіяй будзе праводзіцца праверка сапращднасці подпісаў і дакументаў, прадастаўленых прэтэндэнтамі ад працоўных калектываў або палітычных партый, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.
— Як даведацца, ці сапраўды чалавек, які збірае подпісы, – член ініцыятыўнай групы?
— Кожнаму члену ініцыятыўнай групы акруговая выбарчая камісія выдала пасведчанне ўстаноўленага ўзору, таму. Перш чым звярнуцца да грамадзяніна з просьбай паставіць свой подпіс у падпісным лісце, член ініцыятыўнай групы павінен паказаць пасведчанне і дакумент, які пацвярджае асобу. Выбаршчыкам могуць прапаноўвацца толькі для азнаямлення інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі пра асобаў, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў.
— Колькі разоў можна аддаваць свой подпіс за прэтэндэнтаў?
— Кожны грамадзянін, які мае выбарчае права (дасягнуў 18-гадовага ўзросту) мае права ставіць подпіс у падтрымку некалькіх асобаў, якія прапануюцца для вылучэнне кандыдатам у дэпутаты. Аднак падпісацца можна толькі адзін раз у падтрымку той самай кандыдатуры.
— Ці паступалі ў раённую выбарчую камісію скаргі?
— Не, скаргаў на дзеянні членаў ініцыятыўных груп у Дзятлаўскую акруговую выбарчую камісію не паступала. Часта да нас звяртаюцца асабіста і па тэлефоне члены ініцыятыўнай групы па кансультацыю, удакладненне звестак, проста па параду. У кожным выпадку члены акруговай камісіі даюць вычарпальныя адказы на пытанні.
— А звычайны выбаршчык можа звярнуцца з пытаннем у акруговую камісію?
— Вядома, так. Дзятлаўская акруговая выбарчая камісія працуе ў Дзятлаве, у будынку Дзятлаўскага райвыканкама па вуліцы Леніна, 18, кабінет 105, па буднях з 10 да 19 гадзінаў (перарынак на абед з 14 да 15), па суботах – з 10 да 14 гадзін. У нас ёсць уся дакументацыя, якая тычыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, карта-схема межаў выбарчай акругі (у яе ўваходзіць увесь Дзятлаўскі раён і частка Лідскага), асабовы састаў агружной камісіі, кантакты Цэнтрвыбаркама, абласной выбарчай камісіі.
Гутарыла Н. СТУПЧЫК
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…
Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…