На міжнароднай алімпіядзе выпускнік 11-га класа гімназіі Шчучына Андрэй Асанаў стаў другім у свеце сярод больш як 650 знатакоў матэматыкі. Зборная Беларусі прывезла таксама 4 бронзавыя медалі і пахвальны водзыў. Яна заняла 57-е месца ў краінавым рэйтынгу. Шчучынскі гімназіст з 2012 года быў пераможцам абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. На працягу двух гадоў з’яўляўся кандыдатам у члены каманды па падрыхтоўцы на міжнароднай алімпіяды, а ў 2015 годзе ўключаны ў яе склад. На міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы ў Тайландзе ён быў адзначаны пахвальным водзывам. Як паведамілі ў гімназіі, малады чалавек навучаўся ў класе з вывучэннем на павышаным узроўні матэматыкі і фізікі, рэгулярна наведваў факультатывы і быў у складзе навуковага таварыства гімназістаў «Арыён». Ён аўтар даследчага праекта «Абходныя многавугольнікі», які ў лютым 2016 года быў дастойна прадстаўлены на навукова-інжынерным конкурсе навучэнцаў Belarus schience and Engineering Fair. У гэтым годзе Андрэй Асанаў скончыў гімназію з залатым медалём і падаў дакументы ў БДУ для навучання па спецыяльнасці «прыкладная матэматыка», куды яго возьмуць без конкурсу. Штогадовая міжнародная матэматычная алімпіяда праводзіцца з 1957 года, сёлета ў ёй удзельнічалі зборныя 109 краін (па 6 прадстаўнікоў). Беларусь прымае ўдзел у гэтай алімпіядзе з 1993 года.
Па матэрыялах БелТА
Фота — газета «Дзянніца»
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…
Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…
Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…