Вясёлае дзяцінства. Стартуем разам!

У Дзятлаве на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра прайшоў 11-ы раённы конкурс па развіцці рухальнай актыўнасці дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Стартуем разам!”. Яго падрыхтавалі і правялі работнікі раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Павітала ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская:

– Ужо больш за дзесяць гадоў па нашым раёне крочыць гэтае свята, на якое прыязджаюць дзеткі з усіх установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Гэта тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія любяць спорт, актыўныя, пазітыўныя, ведаюць, як важна ўмацоўваць сваё здароўе. Паважаныя ўдзельнікі, жадаю вам цудоўнага сонечнага настрою, здароўя, шчасця, дабра, каб вы знайшлі сёння новых сяброў. Вясёлых усім стартаў!

Кожнае свята – гэта дзень весялосці і радасці, калі можна і на іншых паглядзець, і сябе паказаць, што дзеці з вялікім задавальненнем і азартам прыняліся рабіць. Пасля бадзёрай зарадкі-размінкі з вясёлым гномам Шумком, які завітаў у госці, каб паглядзець на поспехі дзяцей, але яму так спадабалася, што і сам прыняў удзел у конкурсах, пачаліся спаборніцтвы. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пабываць футбалістамі, хакеістамі, саджалі “бульбу”, кідалі кольцы, скакалі па купінах, а галоўнае – весяліліся і проста добра адпачывалі.

– Як спрытна вы пераадольвалі ўсе спартыўныя выпрабаванні. Вы вясёлыя, смелыя, ініцыятыўныя, разумныя. Спадзяюся, што кожны атрымаў зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый. Усе малайцы, кожны з вас сёння пераможца, таму заслужылі падарункі, – пахваліла дзяцей дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч. Разам з Аленай Чайкоўскай яны ўзнагародзілі юных спартсменаў медалямі і салодкімі пачастункамі ад Беларускага дзіцячага фонду.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

53 минуты ago

Дарагія педагогі і навучэнцы, паважаныя бацькі!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! У…

7 часов ago

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

19 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

19 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

20 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

21 час ago