Кожны з нас хоча, каб прафесійная дзейнасць прыносіла не толькі фінансавы дабрабыт, але і дастаўляла задавальненне.

Чалавек адчувае сябе шчаслівым, калі яго хобі становіцца прафесіяй: ён з радасцю ідзе на работу, атрымлівае ад яе зарад бадзёрасці і пазітыву, са шчырым энтузіязмам і поўнай самааддачай падыходзіць да сваіх працоўных абавязкаў. Вось так прафесія цесна звязана з хобі ў настаўніка фізічнай культуры і здароўя Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы Сяргея Карнеліка.

Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Белякі Дзятлаўскага раёна. Яшчэ ў школьныя гады будучы педагог стаў сур’ёзна займацца спортам. У сёмым класе трывалага і моцнага вучня заўважыў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Юрый Скрабец. Паколькі Юрый Васільевіч быў яшчэ і трэнерам па лёгкай атлетыцы, ён запісаў хлопчыка ў спартыўную секцыю да сябе ў групу. Юны бягун з задавальненнем трэніраваўся, прымаў удзел у розных спартыўна-масавых мерапрыемствах. Выступаў на раённых, прадстаўляў Дзятлаўшчыну на абласных і Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. У асноўным бегаў на доўгія дыстанцыі.

Пасля заканчэння Яварскай сярэдняй школы Сяргей вырашыў звязаць сваё захапленне спортам з будучай прафесіяй: паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на факультэт фізічнай культуры, у 2012 годзе дыпламаванага спецыяліста размеркавалі ў Казлоўшчынскі яслі-сад на пасаду выкладчыка фізічнай культуры і здароўя. Праз некаторы час малады педагог пераразмеркаваўся ў Вензавецкі дзіцячы сад-сярэднюю школу, дзе да сённяшняга часу працуе не толькі настаўнікам фізкультуры, але і трэнерам па лёгкай атлетыцы. Сваіх вучняў і выхаванцаў мужчына заўсёды заклікае ўмацоўваць здароўе праз заняткі спортам, вучыць верыць у сябе, матывуе дасягаць пастаўленых мэтаў, пастаянна рухацца наперад як у спорце, так і ў жыцці. Усё гэта ён паказвае на асабістым прыкладзе, калі працягвае ўдзельнічаць у розных раённых і абласных спаборніцтвах. Сярод яго выхаванцаў нямала таленавітых хлопцаў і дзяўчат, якія станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых, удзельнікамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы: Максім Горбач, Андрэй Сямёнаў, Кірыл Храноўскі, Алена Хітрык. Сам жа Сяргей Карнелік мае другі дарослы разрад па гэтым відзе спорту. У 2017 годзе ён стаў пераможцам раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Выкладчык фізічнай культуры і здароўя”, пасля чаго яму прысвоілі першую кваліфікацыйную катэгорыю. У хуткім часе педагог плануе здаваць на вышэйшую. У Сяргея Міхайлавіча дзве дачкі – Вікторыя і Міраслава, жонка Таццяна. У вольны час ён працягвае “працаваць”: трэніруецца, гуляе ў футбол, валейбол, баскетбол, прывучае сваіх дзяцей да спорту. Па жыцці “бяжыць” са словамі: “У здаровым целе – здаровы дух!”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чемпионат Гродненской области по футболу. 9-й тур

В Ошмянах состоялся 9-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап). ФСК «Ошмяны…

2 часа ago

Действия аварийно-диспетчерской службы газоснабжающих организаций в аварийных ситуациях

Для локализации и ликвидации аварийных ситуаций на объектах газораспределительной системы и газопотребления в газоснабжающих организациях…

2 часа ago

За гранью грядки. Фотоконкурс

«Перамога» объявляет ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся профессионалов.…

14 часов ago

Александр Лукашенко заявил о поддержке Венесуэлы и усилий правительства по возвращению на родину Президента Мадуро

 Президент Беларуси Александр Лукашенко от имени белорусского народа и себя лично поздравил исполняющую обязанности Президента…

18 часов ago

Ведае ўчастковы. На кантролі міліцыі – уборачная кампанія

Пытанне: ці выяўляюцца правапарушэнні ў час уборачнай? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – У…

2 дня ago

Акцент – на безопасном купании

Жаркие выходные – это не только беззаботный отдых на пляже, но и время повышенной опасности.…

2 дня ago