Першынство па лёгкай атлетыцы

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

На базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшло раённае восеньскае першынство па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 96 навучэнцаў з дванаццаці ўстановаў адукацыі раёна.

Арганізатарамі спартыўнай сустрэчы выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спаборніцтвы ладзіліся з мэтай адбору кандыдатаў у зборную каманду раёна для далейшага ўдзелу на абласным этапе аднайменных спаборніцтваў.

У праграму лёгкаатлетычнай сустрэчы ўвайшлі наступныя віды іспытаў: скачкі ў вышыню і даўжыню, штурханне ядра, кіданне кап’я і дыска.

Першае месца ў асабістым заліку па скачках у даўжыню сярод юнакоў заняў Арцём Мазоль (Казлоўшчынская СШ), другое месца – у Аляксея Кастусіка (Дварэцкая СШ), на трэцім месцы – Артур Мазоль (Казлоўшчынская СШ).

Першае месца ў асабістым заліку па скачках у даўжыню сярод дзяўчат заняла Аляксандра Дзенісенка (Хвінявіцкі д/с-СШ), на другім месцы Дар’я Вараб’ёва (Гезгалаўская СШ), трэцяе месца – у Ангеліны Юргель (Раклевіцкі д/с-БШ).

Першае месца ў асабістым заліку па кіданні дыска сярод юнакоў заняў Яўген Кашко (Гезгалаўская СШ), другое месца – у Глеба Дораша (СШ № 1 горада Дзятлава).

Першае месца ў асабістым заліку па кіданні дыска сярод дзяўчат заняла Вольга Крупіца (СШ № 1 горада Дзятлава), другое месца – у

Аляксандры Жэгала (СШ № 1 горада Дзятлава), трэцяе месца заняла Паліна Котава (СШ № 3 горада Дзятлава).

Першае месца ў асабістым заліку па кіданні кап’я сярод юнакоў заняў Уладзіслаў Урбан (Казлоўшчынская СШ), другое месца – у Данііла Шуляка (гімназія № 1 горада Дзятлава), трэцяе месца заняў Ягор Кастусік (Новаяльнянская СШ).

Першае месца ў асабістым заліку па кіданні кап’я сярод дзяўчат заняла Лізавета Калюта (Новаяльнянская СШ), другое месца – у Дыяны Індура (СШ № 3 горада Дзятлава), трэцяе месца заняла Ангеліна Кардаш (Новаяльнянская СШ).

Першае месца ў асабістым заліку па штурханні ядра сярод юнакоў заняў Ягор Кастусік (Новаяльнянская СШ), другое месца – ва Уладзіслава Штэйзеля (Гезгалаўская СШ), трэцяе месца заняў Віталь Ерамейчык (Раготнаўскі д/с-БШ).

Сярод дзяўчат першае месца ў асабістым заліку па штурханні ядра заняла Ангеліна Кардаш (Новаяльнянская СШ), другое месца – у Алены Каўрыга (Казлоўшчынская СШ), на трэцім месцы – Алена Мезен (гімназія № 1 горада Дзятлава).

Першае месца ў асабістым заліку па скачках у вышыню сярод юнакоў заняў Ягор Кастусік (Новаяльнянская СШ), другое месца – ва Уладзіслава Урбана (Казлоўшчынская СШ), на трэцім месцы – Максім Гародка (Казлоўшчынская СШ).

Сярод дзяўчат першае месца ў асабістым заліку па скачках у вышыню заняла Анастасія Янкевіч (СШ № 3 горада Дзятлава), другое месца – у Дар’і Сёмуха (Круцілавіцкі д/с-СШ), трэцяе месца заняла Ксенія Піваварчык (Круцілавіцкі д/с-СШ).

У камандным заліку ў першай групе школ першае месца заняла Казлоўшчынская СШ, на другім месцы – зборная каманда СШ № 3 горада Дзятлава, трэцяе месца – у Новаяльнянскай СШ.

У другой групе школ першае месца заняла Гезгалаўская СШ, другое месца – у Хвінявіцкага д/с-СШ, на трэцім месцы –Дварэцкая СШ.

У трэцяй групе школ першае месца заняла зборная каманда Раклевіцкага д/с-БШ, другое месца – у Раготнаўскага д/с-БШ, на трэцім месцы – каманда Жукоўшчынскага д/с-БШ.

Прызёры і каманды-пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ