Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама часта звяртаюцца жыхары Дзятлаўскага раёна.

Іх хвалююць важныя пытанні, якія найчасцей тычацца налічэння і выплаты пенсій і дапамогаў. Адказвае на іх намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава.

Пытанне: у якім памеры назначаецца і выплачваецца дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў?

Адказ: дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў назначаецца на кожнае такое дзіця, незалежна ад атрымання іншых відаў сямейных дапамогаў. Яна мае наступныя памеры:

па доглядзе дзіцяці-інваліда, якое мае І ці ІІ ступень страты здароўя, – 100 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму;

па доглядзе дзіцяці-інваліда, якое мае ІІІ ці ІV ступень страты здароўя да дасягнення ім 3 гадоў уключна, – 100 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, пасля 3 гадоў – 120 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму.

Пытанне: хто мае права на датэрміновую пенсію, калі ў сям’і гадуецца дзіця-інвалід?

Адказ: згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”, маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнавызначанага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры стажы работы не менш за 20 гадоў, з якіх не менш за 5 гадоў – страхавога стажу.

Таты, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнавызначанага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры стажы работы не менш за 25 гадоў, з якіх не менш за 5 гадоў – страхавога стажу, пры ўмове, што маці дзіцяці інваліда (інваліда з дзяцінства) не выкарыстала набытага ёю права на пенсію па ўзросце і адмовілася ад гэтага права на карысць бацькі або не скарысталася ім ў сувязі са смерцю.

Пытанне: у якім памеры выплачваецца дапамога на дзіця-інваліда да 3 гадоў?

Адказ: на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў дапамога па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 % сярэднемясячнай заработнай платы.

Пытанне: у якім памеры выплачваецца дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў?

Адказ: памер дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў складае:

на дзіця-інваліда ва ўзросце старэйшым за 3 гады – 70 % бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва;

на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія не маюць інваліднасці, – 50 % бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

23 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

23 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

24 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago