Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі.
У мінулым годзе калектыў Дзятлаўскага РАНС папоўніўся маладым спецыялістам Максімам Шылюком – пасля заканчэння Універсітэта грамадзянскай абароны ў Мінску ён паступіў на службу ў пажарную аварыйна-выратавальную часць і ў хуткім часе быў назначаны начальнікам дзяжурнай змены, у якой разам з калегамі служыць вопытны старшы інструктар-ратаўнік Уладзімір Грамадскі. У адной з нефармальных размоваў Максім і Уладзімір высветлілі, што, аказваецца, яны знаёмы задоўга да работы ў адной змене.
Разглядваючы фотаздымкі таго часу, Уладзімір Грамадскі расказвае:
– Гэтыя фота былі зроблены ў 2016 годзе, калі я служыў у Раготне, выконваў абавязкі начальніка паста. Традыцыйна, калі ў школьнікаў канікулы або дні адчыненых дзвярэй, яны прыходзяць на экскурсіі на пажарныя пасты і ў часці, цяпер у Дзятлаве бывае нават некалькі экскурсій на дзень. Раготнаўская школа невялікая, таму экскурсійныя групы былі рознага ўзросту. Максім і яшчэ некалькі хлопцаў заўважна выдзяляліся: яны не саромеліся нешта пытаць у нас, былі вельмі цікаўнымі, прасілі патрымаць у руках абсталяванне, прымерыць амуніцыю на сябе, – расказвае Уладзімір Пятровіч. – Мы паказвалі камплектацыю пажарнага аўтамабіля, тады ён быў на базе “Урала”, праводзілі баявое разгортванне. Максім тады надзяваў апарат на сціснутым паветры, праз які дыхаецца зусім не так, як звычайна, і гэта вельмі цікава дзецям.
У 2017 годзе Уладзімір Грамадскі перайшоў працаваць у ПАВЧ-1 горада Дзятлава камандзірам аддзялення ў першую змену.
– Некаторы час, пакуль Максім атрымаў допуск, я нават выконваў абавязкі начальніка змены ў Дзятлаве, а затым перадаў яму справы, – узгадаў ён.
– Неяк вечарам мы сядзелі ў кабінеце начальніка каравула і размаўлялі, хто адкуль родам, і ўспомнілі, як Уладзімір Пятровіч праводзіў для нас, тады яшчэ школьнікаў, экскурсіі на пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 13 “Раготна”. Мы тады часта бывалі ў гасцях у ратаўнікоў у вучэбным годзе і ў летнім лагеры. Гэтыя сустрэчы істотна паўплывалі на маё жыццё, у выніку я выбраў работу ў МНС і пайшоў вучыцца па гэтай спецыяльнасці, – расказвае Максім Сяргеевіч.
Так атрымалася, што цяпер ён – непасрэдны начальнік свайго старэйшага калегі.
– На службе – субардынацыя, узаемная павага, падтрымка, па-за зменай – добрыя таварыскія адносіны. Акрамя таго, мы жывём побач у адным мікрараёне. Можам нават жартаваць і “падколваць” адзін аднаго, але толькі ў нерабочы час. Я вельмі ўдзячны сваім саслужыўцам за тое, што заўсёды дапамагаюць парадай і справай, – дадае начальнік дзяжурнай змены.
Максім Шылюк кажа, што такі калектыў, як у Дзятлаве, – найлепшая магчымасць замацавацца ў прафесіі, набрацца вопыту ў сапраўдных прафесіяналаў пры іх падтрымцы. Як кажуць бывалыя, мінімум тры гады прайсці ўсё па кругу, каб стаць сапраўдным ратаўніком.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС #проект #Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…