Аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, забеспячэнне іх бяспекі, абстаноўка з пажарамі, гібеллю на іх людзей і мерах, якія прымаюцца па яе стабілізацыі, вялася размова ў час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва, што прайшоў 15 лістапада на Дзятлаўшчыне.

Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Узначаліла мерапрыемства і пазнаёміла прысутных з ходам сустрэчы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка.

Пытанне аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, забеспячэнне іх бяспекі ўзняла начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус:

– Нягледзячы на тое, што ў раёне паслядоўна рэалізуюцца асноўныя прыярытэтныя напрамкі сацыяльнай палітыкі дзяржавы ў сферы абароны сям’і, мацярынства і дзяцінства, выяўляюцца факты пагарды інтарэсамі і патрэбамі дзіцяці, адсутнасці належнага догляду, жорсткага абыходжання і гвалту ў сям’і. Высокую пагрозу жыццю і здароўю дзяцей ствараюць здарэнні, звязаныя з свавольствам дзяцей з агнём. Зафіксаваны неадзінкавыя выпадкі здарэнняў. Прычынамі такіх сітуацый з’яўляюцца несфарміраваныя ў дзяцей веды бяспечых паводзінаў, адсутнасць кантролю з боку дарослых, а таксама незанятасць непаўналетніх.

Праца па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18, якая праводзіцца ў Дзятлаўскім раёне, накіравана на забеспячэнне бяспекі дзяцей, павышэнне адказнасці бацькоў за іх выхаванне, абарону правоў і інтарэсаў непаўналетніх, якія пражываюць у сацыяльна небяспечных умовах.

 

У ходзе мерапрыемства членам інфармацыйнай групы ад прысутных паступіла некалькі пытанняў аб занятасці дзяцей у вольны час. Наталля Сяргееўна патлумачыла, што ў дзятлаўскіх установах адукацыі ў час канікулаў працуюць каля 35 летнікаў рознага накірунку, што дазваляе бацькам пакінуць дзяцей пад наглядам спецыялістаў, у пасляўрочны час працуюць групы падоўжанага дня – з дзецьмі працуюць педагогі, кіраўнікі гурткоў, спецыялісты спартыўных секцый.

На парадак Адзінага дня інфармавання было вынесена таксама пытанне прафілактыкі ВІЧ.

Работнікі РАНС расказалі аб папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, агучылі статыстыку па гібелі людзей на пажарах у вобласці і ў нашым раёне. Сярод прычын пажараў па-ранейшаму “лідзіруе” неасцярожнае абыходжанне з агнём. На другім месцы – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых прылад. Пераважна ў агні гінуць грамадзяне сталага ўзросту. У час сустрэчы з работнікамі вытворчага прадпрыемства прагучалі просьбы паклапаціцца аб пажылых бацьках і сваяках, запрасіць спецыялістаў, каб своечасова адрамантаваць печ або замяніць электраправодку, усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Напрыканцы сустрэчы Наталля Калодка павіншавала работнікаў сырзавода з надыходзячым прафесійным святам, пажадала далейшага росквіту прадпрыемству, стабільнай вытворчасці і падзякавала за адказную прафесійную працу.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации