У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў “Тыдзень нулявога траўматызму”.
У рамках мерапрыемстваў праведзена сустрэча з галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Святланай Латушка.
Інспектар па ахове працы Наталля Белаус і старшыня прафсаюзнай арганізацыі школы Алеся Маркевіч расказалі працоўнаму калектыву аб выпадках траўматызму на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, аб стане траўматызму ў сістэме адукацыі раёна і вобласці.


Таксама былі праведзены маніторынгі дакументацыі па арганізацыі перавозкі навучэнцаў, прымянення святлоадлюстроўваючых элементаў, забяспечанасці работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і вядзення асабістых картак уліку іх выдачы. Вынікі маніторынгаў адлюстраваны ў штоквартальнай справаздачы інспектара па ахове працы.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #охрана труда