Categories: Падзеі

Першаму беларускаму курорту — быць!

Па суседстве з вядомым беларускім санаторыем «Радон» уступіў у строй новы лячэбна-аздараўленчы цэнтр «Радон-Альфа». Яны цяпер абодва могуць прэтэндаваць на першы ў нашай краіне сапраўдны курортны комплекс.

Лячэбна-аздараўленчы цэнтр «Радон-Альфа»

У энцыклапедычным слоўніку слова «курорт» — гэта мясцовасць, якая валодае прыроднымі лячэбнымі сродкамі (мінеральная вада, гразі, спрыяльны клімат і інш.) і неабходнымі ўмовамі для іх лячэбна-прафілактычнага прымянення. Да таго ж сапраўдны курорт уяўляе пэўную інфраструктуру, дзе, акрамя лячэбна-аздараўленчых працэдураў, у абавязковым парадку павінны прысутнічаць кафэ, рэстараны, сетка розных крамаў і гандлёвых кропак, тэатральныя і кіна-канцэртная залы, абсталяваныя набярэжныя і пляжы і іншае. На жаль, падобнага ў Беларусі пакуль практычна няма, а, значыць, і курортаў у прамым разуменні гэтага слова, па-сутнасці, таксама няма. Ёсць толькі шматлікія санаторыі, прафілакторыі і дамы адпачынку санаторнага тыпу.
А цяпер вернемся да санаторыяў «Радон» і «Радон-Альфа», размешчаных у маляўнічым сасновым лесе. Да паслугаў адпачывальнікаў прапануецца выдатная паркавая зона з летняй канцэртна-танцавальнай залай і абсталяванай набярэжнай. Калі даабсталяваць пляж, і асабліва пункт пракату прагулачных лодак, катамаранаў, то адпачынак тут ператворыцца сапраўды як на сапраўдным курорце.


Дадайце яшчэ 25-метровы басейн у санаторыі «Радон-Альфа», выдатна абсталяваную більярдную залу з барам і канцэртную залу на 250 месцаў у санаторыі «Радон», мініятурную гандлёвую залу з рознай драбязой, патрэбнай адпачывальнікам, «рускую лазню» у паркавай зоне і жамчужыну гэтай самай паркавай зоны — двухпавярховы кафэ-рэстаран «Паніква», плошчай больш за 500 кв. метраў, інтэр’ер якога аформлены ў старажытнабеларускім стылі. Тут выконваюць усе заказы, уключаючы вяселлі, дні нараджэння і карпаратыўныя ўрачыстасці. Усяго ў кафэ-рэстаране адначасова могуць быць абслужаны да 130 чалавек. З боку ракі і яе набярэжнай маецца летні навес, дзе адпачывальнікі могуць пасядзець на свежым паветры з кубачкам кавы і чаю, пакаштаваць некалькі гатункаў марожанага. Для наведвальнікаў працуе высакахуткасны бясплатны інтэрнэт, у выхадныя і святочныя дні — «жывая» музыка. У цэлым, не горш, чым на любым курорце — цішыня, спакой і свежае паветра.
Аб лячэбных і аздараўленчых працэдурах будучага курорта пісалася ўжо вельмі многа. У санаторыі «Радон», а цяпер ужо і ў санаторыі «Радон-Альфа» усе працэдуры высокапрафесійнага абслугоўвання. А таму, акрамя беларусаў, тут шмат гасцей з краін Балтыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіны, рэспублік Закаўказзя і Сярэдняй Азіі. У многіх іншых здраўніцах, якія маюць афіцыйны статус курорта, такога, што ёсць тут, не ўбачыш. Напрыклад, бібліятэчны храм кнігі, народны ансамбль «Крынічка», праваслаўны і каталіцкі саборы ў горадзе Дзятлаве, раённы краязнаўчы музей. А таму правесці нядзельны дзень можна таксама цікава і пазнавальна як самастойна, так і калі б вы сталі ўдзельнікам шматлікіх і разнастайных экскурсій, якія для адпачывальнікаў арганізуюцца ў абодвух санаторыях.
Не абдзелены аздараўленнем і лячэннем дзеці. У санаторыі «Баравічок» (структурным падраздзяленні «Белаграздраўніца») яны не толькі лечацца, аздараўляюцца, але і працягваюць паспяхова вучыцца. «Баравічок» не толькі круглагадовы санаторый — ён адзін з лепшых у Беларусі. І калі мы гаворым пра будучыню курорта, то не павінны забываць і дзяцей.

Санаторый «Радон»

Непадалёку горада Дзятлава створаны, па-сутнасці, першы ў нашай краіне сапраўдны курорт, які адпавядае ўсім патрабаванням лячэння і аздараўлення. Лячэбная база знаходзіцца на вельмі высокім узроўні, харчаванне сапраўды рэстараннага тыпу, культурныя праграмы, кліматычныя ўмовы выдатныя ў любую пару года. І мне здаецца, што кіраўніку аховы здароўя раёна сумесна з кіраўніцтвам санаторыя «Радон» і «Радон-Альфа» неабходна перад вышэйстаячымі арганізацыямі, ставіць пытанне аб тым, што ў Беларусі павінен быць зацверджаны статус першага ў рэспубліцы курорта, і ім абавязкова павінен стаць радонавы комплекс абодвух санаторыяў.
А. БАГДАСАРАЎ

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

17 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

18 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

18 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

19 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

19 часов ago