Categories: Падзеі

Кветкаводства — занятак сямейны

Падворак Уладзіміра Мікалаевіча і Алы Уладзіміраўны Налівайкаў  — у ліку самых прыгожых падворкаў Наваельні. Яго адметнасць — кветкі, якія з ранняй вясны да позняй восені радуюць вока гаспадароў, іншых людзей сваёй  фларыстычнай прыгажосцю. Яна — як вынік плённай працы гаспадароў падворка, іх клопатаў пра свой кветнік.


Яму ўжо каля дзесяці гадоў. Колькі дакладна на падворку  кветак — палічыць складана, адных ружаў  толькі трыццаць сартоў. А па суседстве з імі  ліліі, гладыёлусы, гартэнзіі, клематысы, клешчавіна. І нават дэкаратыўная капуста. І ўсё гэта спалучаецца ў гарманічным парадку.
— Якісьці рэестр сваіх гадаванцаў вядзеце? — пытаюся ва Уладзіміра Мікалаевіча.
—Не, не вядзём. Аднак жонка памятае кожную кветку. Яны для яе — як дзеці.


Як высветлілася ў час размовы, кветкаводства — гэта ў большасці захапленне Алы Уладзіміраўны. Яны працуе медсястрой, у прафесіі — ужо 45 гадоў. Столькі ж сёлета спаўняецца і сям’і Уладзіміра Мікалаевіча і Алы Уладзіміраўны.


Пазнаёміліся яны ў Наваельні, адкуль родам Уладзімір Мікалаевіч.
— Мае продкі былі першымі жыхарамі пасёлка,  — расказвае ён. —  Тут застаўся жыць і я, хаця была магчымасць пераехаць у горад. У Наваельні цяпер жывуць мае дзеці. Увогуле, Наваельня для мяне — гэта сапраўды родная зямля. Нават не ўяўляю, дзе б яшчэ змог  жыць.
Праца на зямлі для сям’і Налівайкаў — гэта не толькі нейкі абавязак, гэта сапраўды захапленне, адпачынак. Прыходзячы з работы, Ала Уладзіміраўна адразу ж наведвае свой палісаднік, правярае, як жывуць яе гадаванцы, які клопат ім неабходны.
А калі па справах ёй даводзіцца пакінуць дом на доўгі час, то яна абавязкова тэлефануе мужу, цікавіцца, як кветкі, дае інструкцыі, што трэба зрабіць у кветніку.
Кожны год у ім з’яўляюцца новыя гадаванцы. У жаданнях Алы Уладзіміраўны — пасадзіць на падворку туі.
Побач з палісаднікам размешчаны дэкаратыўны басейн, зроблены рукамі Уладзіміра Мікалаевіча. Ён добраўпарадкаваў  і сцяжынкі ў кветніку. У яго цэнтры — дэкаратыўная лавачка, абвітая клематысамі. А на варце ўсёй гэтай прысядзібнай прыгажосці «стаіць» хатні гадаванец Тобік.
— Сабака культурны. Ён добра ведае, што да прыгажосці трэба ставіцца акуратна, не шкодзіць яе,  — жартуе Уладзімір Мікалаевіч.


— Вядома, — працягвае ён, — кветкаводства — занятак не з лёгкіх. Вымагае штодзённай працы і клопатаў, таксама грошай. Аднак не гэта галоўнае. Сакрэт поспеху — у любові. Кветкі трэба любіць. І яны абавязкова падораць сваю прыгажосць. А яшчэ ў іх асяродку адпачываеш душой, зараджаешся пазітывам.
Гэта ж могуць сказаць і дзеці Уладзіміра Мікалаевіча і  Алы Уладзіміраўны — дзве дачкі, тры ўнучкі і ўнук. А таксама — госці, якія наведваюць падворак сям’і Налівайкаў.


Дарэчы,  амаль штогод за плённую працу, за лепшы кветнік сям’я адзначаецца ўзнагародамі ад Наваельнянскага сельскага савета. А сёлета яны атрымалі падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» па выніках конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне свайго падворка.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

16 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

17 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

17 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

18 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

18 часов ago