У 2025 годзе ў Мінску 13 падлеткаў сталі фігурантамі крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў.
Што павінны ведаць парушальнікі і іх бацькі, расказаў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:
– Многія падлеткі мараць аб вялікіх і хуткіх заробках, чым карыстаюцца зламыснікі. Рашаючыся на “падпрацоўку” наркакур’ерамі, усе асуджаныя ўсведамлялі, што становяцца саўдзельнікамі злачынстваў, аднак усё роўна ахвяравалі будучыняй дзеля сумніўнай выгоды.
Бацькам такіх непаўналетніх ды і самім жадаючым добра зарабляць варта памятаць, што крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў надыходзіць з 14-ці гадоў.
Трапляючы ў злачынную сетку наркабізнесу, такія “работнікі” становяцца ўдзельнікамі арганізаванай групы, а “цана” падобнай дзейнасці паводле заканадаўства – да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Распаўсюджванне наркатычных сродкаў – гэта не заробак, а прамы спосаб страціць волю, рэпутацыю і магчымасць далейшага працаўладкавання.
Бацькам непаўналетніх неабходна звяртаць увагу на змяненні ў паводзінах дзіцяці, наяўнасць у яго падазроных грашовых сродкаў ці новых дарагіх рэчаў, а таксама кантраляваць анлайн-актыўнасць сваіх сыноў і дачок, вучыць іх правілам бяспекі ў сетцы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga